Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Колас


Нарадзіўся 22 верасьня 1951 г. у Менску.

Скончыў Інстытут замежных моў у Менску, Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысэраў у Маскве. Стажыраваўся ў кінашколах Амстэрдама і Нью-Ёрку.

Працаваў настаўнікам на Віцебшчыне, рэжысэрам на кінастудыі «Беларусьфільм».

Мае шэраг прызоў на саюзных і міжнародных кінафэстывалях, у тым ліку прыз за лепшы мастацкі кінадэбют («Надежда», 1982 г., Масква) і прыз за лепшы дакумэнтальны фільм Эўропы («Prix Europa», 2008 г., Бэрлін).

Сузаснавальнік і дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю.

Суаўтар Канцэпцыі нацыянальнай адукацыі.

Старшыня Беларускага камітэту каледжаў міжнароднай супольнасьці (UWC).

Старшыня Рады тэлеканалу «Белсат».

Старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі.
XS
SM
MD
LG