Вольга Класкоўская нарадзілася 30 студзеня 1982 году. Журналістка, грамадзкая актывістка.
З 1996 году сябра моладзевай фракцыі БНФ, пасьля — Маладога фронту. У 2003 годзе адлічаная з 3 курсу факультэту журналістыкі БДУ з палітычных прычынаў. у 2005 годзе эмігравала ў Польшчу, пасьля пераехала на сталае месца жыхарства ў Швэцыю.
У красавіку 2011 году адмовілася ад жэнэўскага пашпарту, што даваў права легальна жыць і працаваць у краінах Эўразьвязу, і вярнулася ў Менск, каб падтрымаць брата-палітвязьня.
У жніўні 2011 вярнулася ў Швэцыю, афіцыйна выйшла замуж, мае 2 дзяцей: дачку Міраславу 11 гадоў і сына Адама 6 месяцаў.
Да эміграцыі ў Швэцыю працавала для шэрагу незалежных выданьняў і праектаў. Была арганізатаркай палітычных акцый у Стакгольме ў падтрымку палітвязьняў.