Павал Севярынец нарадзіўся 30 сьнежня 1976 году ў Воршы. Скончыў з залатым мэдалём віцебскую школу № 25 (з мастацкім ухілам). Пачатак цікавасьці да палітыкі — абраньне ў 10 клясе школы ў Дзіцячы рэспубліканскі парлямэнт. Захапляўся геаграфіяй і геалёгіяй. Скончыў геафак БДУ. У 1994–1999 гг. працаваў журналістам у шэрагу недзяржаўных выданьняў. З 1998 г. друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст. Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі».
У 1999–2003 гг. быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 гг. — старшынём Маладога Фронту, цяпер — сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
У 2005 годзе Павал Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць вылучэньня Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, што адбываліся ў Менску пасьля рэфэрэндуму 2004 г. Быў асуджаны на 3 гады абмежаваньня волі.
У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў актывістам штабу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Севярынца арыштавалі 20 сьнежня ва ўласнай кватэры і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, пазьней справу перакваліфікавалі на арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
16 траўня 2011 году судзьдзя Заводзкага суду Менску Жана Брысіна асудзіла Севярынца на 3 гады гэтак званай «хіміі» — абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Адбывае пакараньне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.