Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Пачобут


Андрэю Пачобуту 38 гадоў. Нарадзіўся ў гарадзкім пасёлку Вялікая Бераставіца Гарадзенскай вобласьці. Жыве ў Горадні, скончыў юрыдычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. У польскім руху з 1988 году, калі было створана грамадзка-культурнае таварыства імя Адама Міцкевіча, якое ў 1990 годзе разам зь іншымі арганізацыямі ўтварыла Саюз палякаў.

Карэспандэнт польскага выданьня «Gazeta Wyborcza». Працаваў у газэтах «День», «Местное время» «Głos znad Niemna», «Народная воля»

Ляўрэат прэміі часопіса «Архэ» «За сумленнае слова». У 2011 годзе прызнаны журналістам году ў Польшчы — галасаваньнем рэдактараў польскіх СМІ.

Жанаты, мае дачку і сына.

У сакавіку 2011 году Андрэй Пачобут быў абвінавачаны ў «абразе прэзыдэнта» і «паклёпе на прэзыдэнта» ў сувязі з публікацыяй артыкулаў у «Gazecie Wyborczej». 5 ліпеня 2011 году ён атрымаў тры гады зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня.
XS
SM
MD
LG