Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Грузьдзіловіч, карэспандэнт Радыё Свабода


Алег Грузьдзіловіч
Алег Грузьдзіловіч
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Маладэчне, скончыў 9-ю сярэднюю спэцыялізаваную школу ў Берасьці. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, аддзяленьне газэтнай журналістыкі.

Працоўную дзейнасьць пачаў карэспандэнтам шматтыражнай газэты «Інтэграл» у 1980 годзе, потым да 1985 году працаваў лектарам Менскага абкаму камсамолу, да 1993-га — загадчыкам аддзелу, адказным сакратаром, намесьнікам рэдактара газэты «Знамя юности». Па 1995 год працаваў парлямэнцкім карэспандэнтам «Народнай газеты», адкуль звольніўся на знак пратэсту супроць таго, што ягоны рэпартаж пра зьбіцьцё дэпутатаў апазыцыі зьнялі з нумару. Да 1998 году працаваў карэспандэнтам, аглядальнікам у газэтах «Свабода», «Навіны».

З 1995 году — карэспандэнт беларускай службы Радыё Свабода.

Ляўрэат прэміі «За абарону правоў чалавека» ў намінацыі «журналістыка» Праваабарончага альянсу Беларусі за 2009 год.

Жанаты, мае трох сыноў, унучку.
XS
SM
MD
LG