Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск зьбіраецца місія МВФ. Беларусь просіць крэдыт памерам 3 мільярды даляраў


Місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі з 9 па 19 лістапада.

Раней міністар фінансаў Уладзімер Амарын паведаміў, што беларускія ўлады гатовыя прадставіць экспэртам МВФ плян рэформаў.

Ён сказаў, што Беларусь просіць у Міжнароднага валютнага фонду крэдыт памерам 3 мільярды даляраў: ня стэнд-бай, а так званы «пашыраны фармат».

Паводле міністра фінансаў, крэдыт у пашыраным фармаце прадугледжвае абавязковыя структурныя рэформы беларускай эканомікі.

У верасьні кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з дырэктарам-распарадчыкам МВФ Крысьцін Лагард.

Яны абмеркавалі пэрспэктывы далейшага ўзаемадзеяньня Беларусі з МВФ. Крысьцін Лагард рэкамэндавала Лукашэнку падчас абмеркаваньня магчымых крэдытаў «пераарыентаваць палітыку» краіны, паведаміла РИА «Новости».

Раней кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калавур заявіў журналістам, што Нацбанк лічыць суму магчымага крэдыту ад МВФ у памеры 2–3 млрд даляраў найбольш прымальнай для вырашэньня праблемаў з плацежным балянсам.

У ліпені місія МВФ пад кіраўніцтвам Дэвіда Хофмана наведала Мінск па просьбе беларускіх уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG