Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да палітвязьня Дзядка зноў не пусьцілі адваката


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

14 ліпеня адвакат спрабаваў сустрэцца з палітвязьнем Мікалаем Дзядком у горацкай калёніі. Але адміністрацыя ўстановы не пусьціла адваката на сустрэчу.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок.

«У адміністрацыі сказалі, што Мікалай нібыта не напісаў заяву на сустрэчу. Але гэта хлусьня, мы дакладна ведаем, што Мікалай напісаў заяву. Пра гэта ён напісаў у лісьце.

Мікалай на 6 месяцаў кінуты ў памяшканьне камэрнага тыпу, ён знаходзіцца ў малой камэры на двух чалавек. Пра ўмовы ўтрыманьня нічога не вядома. І тое, што зь ім не даюць сустрэцца адвакату, выглядае як помста за нашу крытыку ўмоваў утрыманьня», — сказаў бацька.

Да зьмяшчэньня ў ПКТ на 6 месяцаў Мікалай Дзядок 40 дзён правёў у карцэры.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на год зьняволеньня дадаткова, пасьля таго як адбыў тэрмін у чатыры з паловай гады за хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Праваабаронцы і апазыцыя Беларусі дамагаюцца вызваленьня Мікалая Дзядка, якога лічаць палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG