Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Symbal.by выпусьціў цукеркі зь «Вершніцай», каб «ня быць зацятымі кансэрватарамі»


Цукеркі зь «Вершніцай» і «Пагоняй» зьбіраюцца таксама раздаваць на 25 сакавіка.

Крама symbal.by выпусьціла на 8 сакавіка цукеркі ў абгортцы зь «Вершніцай» — «жаночай» вэрсіяй гербу «Пагоня», прыдуманай паэтам і музыкам Алесем Плоткам (першы эскіз выканала Ліза Пастушэнка). Раней падобную акцыю крама ладзіла на 23 лютага, калі прэзэнтавала цукеркі ў абгортцы з «Пагоняй».

Як і ў мінулы раз, пад абгорткай — звычайныя «сэрыйныя» цукеркі, «Алёнка» фабрыкі «Камунарка», апавядае Свабодзе кіраўнік крамы Павал Белавус:

«Закруцілі ў іншую абгортку, рабілі ўручную, нічога складанага тут няма. Гэта ініцыятыва дзяўчыны, якая ў нас гандлюе. У нас так мала добрых пачуцьцяў апошнім часам, таму няма нічога дрэннага ў тым, каб у гэты дзень надагаць жанчынам, што яны прыгожыя і што іх любяць.

Думаю, што ў Беларусі ніхто не адзначае 8 Сакавіка як сьвята камунізму ці фэмінізму. Гэта дзень, калі жанчын віншуюць і дораць ім кветкі. Ня трэба быць зацятымі кансэрватарамі, якія не ўспрымаюць ніякіх сьвятаў, акрамя 25 сакавіка і Дня вайсковай славы. Трэба жыць у тым асяродзьдзі, што склалася, і прывучаць яго да беларускіх каштоўнасьцяў. Можна пераасэнсоўваць такія сьвяты, як 8 сакавіка, — і дадаваць у іх нацыянальны кантэкст».

Паводле Белавуса, дзяўчатам цукеркі падабаюцца — і яны ня бачаць ніякай супярэчнасьці паміж «Пагоняй» і «камуністычным» сьвятам.

На Дзень Волі Павал Белавус зьбіраецца частаваць цукеркамі з «Пагоняй» і «Вершніцай» удзельнікаў сьвята.

Раней на 25 сакавіка Белавус з паплечнікамі плянавалі зладзіць музычны фэстываль у Палацы спорту, але ўлады не дазволілі яго праводзіць праз уцечку этыленгліколю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG