Двух удзельнікаў каталіцкага фэсту ў Будславе, на якіх былі апрануты майкі з надпісам «Беларусь», супрацоўнікі міліцыі прымусілі пакінуць сьвята.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавёў актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Пракаповіч.
«Супрацоўнікі міліцыі падыйшлі да двух удзельнікаў сьвята і сказалі прайсьці зь імі ў пастарунак «на гутарку». А потым іх выправадзілі за межы мерапрыемства. Напэўна, для таго каб іх не бачылі ў вопртацы з нацыянальнай сымболікай. Ім давялося зьехаць з урастасьцей. Супрацоўнікі міліцыі казалі, што яны ня супраць гэтых людзей, але ж у кожнага свой шлях. Я ня ведаю, што яны мелі на ўвазе. Але іх выправадзілі з амапаўцамі», — апавёў Павал Пракаповіч.
У Будславе 4 ліпеня працягваюцца ўрачыстасьці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай.
Фота «Нашай нівы».