Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біяграфія Аляксандра Казуліна



(25 лістапада 1955 году, Менск).

— палітык, былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Нарадзіўся 25 лістапада 1955 году ў Менску. Беларус. Прафэсар, доктар навук, акадэмік Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Міжнароднай акадэміі вышэйшай школы, ганаровы прафэсар Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя М. В. Ламаносава, віцэ-прэзыдэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, старшыня супольнасьці «Беларусь-Аўстрыя», былы лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). На пазачарговым («тэхнічным») зьезьдзе БСДП (Г) 3 жніўня 2008 нечакана вызвалены з пасады старшыні.

У 1972 годзе скончыў менскую спэцыялізаваную (ангельская мова) сярэднюю школу № 87, пасьля чаго тамсама 2 гады працаваў лябарантам кабінэта фізыкі. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленьні матэматычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ). Адслужыў 2 гады на Балтыйскім флоце ў марской пяхоце (1974—1976).

У 1976—1983 гады — студэнт мэханіка-матэматычнага факультэту БДУ. Скончыў унівэрсытэт з чырвоным дыплёмам. З 1983 па 1986 гады — сакратар камітэту камсамолу БДУ.

У 1986—1988 гадох працаваў у БДУ выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам, дэканам факультэту. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю па праблемах аналітычнай тэорыі дыфэрэнцыйных раўнаньняў.

З 1988 па 1996 гады — праца ў Міністэрстве адукацыі Беларусі: спачатку ўзначальваў аддзел аналітычнай працы і пэрспэктыўнага разьвіцьця, вядучага кіраваньня пэрспэктыўнага разьвіцьця і безадрыўнай адукацыі, потым зьяўляўся намесьнікам міністра, першым намесьнікам міністра. Адначасова не спыняў навуковую працу, абараніў доктарскую дысэртацыю па новых адукацыйных тэхналёгіях.
У 1996 годзе прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 2000 годзе быў пераабраны на тую ж пасаду абсалютнай большасьцю Аб'яднанай Рады ўнівэрсытэту. 17 лістапада 2003 загадам А.Лукашэнкі вызвалены з пасады рэктара ў сувязі са скандалам вакол унітарнага прадпрыемства «Унікаштмэт БДУ».

З 1998 па 2001 гады — сябра Ўраду Рэспублікі Беларусь, міністар. Быў старшынём Рады рэктараў ВНУ Беларусі, сябрам Прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

10 красавіка 2005 на аб'яднальным сходзе абраны старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

3 жніўня 2008 году на пазачарговым зьезьдзе БСДП (Г) па патрабаваньні дэлегатаў зьезду былі праведзеныя выбары кіраўніцтва партыі. Па іх выніках Анатоль Ляўковіч, які выконваў абавязкі старшыні партыі ў сувязі з тым, што Аляксандар Казулін у гэты час адбываў тэрмін у калёніі, быў абраны старшынём. Было прынята рашэньне прызначыць А. Казуліна ганаровым старшынём партыі.

21 сьнежня 2008 году экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін выйшаў зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Сваё рашэньне ганаровы старшыня партыі агучыў на паседжаньні Цэнтральнага камітэту БСДП (Грамада).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG