Сяргей Гайдукевіч нарадзіўся 8 верасьня 1954 году ў Менску.
У 1976 годзе скончыў Менскае вышэйшае інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню СПА, у 1997 годзе – юрыдычны факультэт Маскоўскага камэрцыйнага інстытута. Скончыў таксама Ваенную камандную акадэмію войскаў супрацьпаветранай абароны (1991). Служыў у войсках СПА ў 1976-1991 гг. Займаў камандныя пасады – ад камандзіра часткі да намесьніка камандуючага СПА. Палкоўнік запасу.
У 1991-1992 гг. працаваў вядучым спэцыялістам ва Ўпраўленьні нацыянальнай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Рэспублікі Беларусь. У 1992-1994 гг. быў старшынёй камітэта па сацыяльнай абароне работнікаў органаў дзяржаўнай бясьпекі, унутраных спраў, міністэрства абароны, пагранічных войскаў і воінаў-інтэрнацыяналістаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 1991-1994 гг. – старшыня Народнага руху Беларусі (НРБ).
З 1995 году – лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі. У 2000 годзе ўзначаліў арганізацыйны Камітэт палітычнага блёку "Новая Беларусь – Адзінства".
Узнагароды: ордэн "За службу Радзіме" III ступені.
Жанаты, трое дзяцей, унучка.