Нарадзіўся 21 лютага 1946 у вёсцы Ламачына Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Скончыў Ленінградзкі дзяржаўны унівэрсытэт. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў сьлесарам-лекальшчыкам на Аршанскім заводзе лёгкага машынабудаваньня. Асыстэнт, старшы выкладчык катэдры філязофіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1974), з 1977 на партыйнай рабоце - інструктар Гарэцкага райкаму КПБ, першы сакратар Чэрыкаўскага райкаму КПБ (1984), памочнік першага сакратара ЦК КПБ, першы намесьнік загадчыка арганізацыйнага аддзелу ЦК КПБ (1989), намесьнік загадчыка аддзелу арганізацыйнай і кадравай работы Мінскага аблсавету (1991). Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1995), першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (1996-1997). Падчас канстытуцыйнага крызысу 1996 году быў адным зь лідэраў аб'яднанай антылукашэнкаўскай апазыцыі. Неаднаразова выступаў у недзяржаўнай прэсе, у тым ліку антыкамуністычнай, спрабуючы супрацьстаяць рэфэрэндуму 24 лістападу. У 1998 перайшоў на дыпляматычную працу (саветнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова). Кандыдат у прэзыдэнты (1994). Сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай. Жанаты, дзьве дачкі.
Самае папулярнае
1