Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біяграфія Станіслава Шушкевіча


(15 сьнежня 1934, Менск)

Скончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт (1956). Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафэсар (1973), член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991). Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту фізыкі АН БССР (1956-1960), старшым інжынэрам на Менскім радыёзаводзе (1960-1961), старшым, галоўным інжынэрам лябараторыі, загадчыкам сэктару ў Белдзяржунівэрсытэце (1961-1967), прарэктарам па навуковай рабоце Менскага радыётэхнічнага інстытуту (1967 -1969), дацэнтам, прафэсарам, загадчыкам катэдры ядзернай фізыкі і электронікі, прарэктарам па навуковай рабоце ў Белдзяржунівэрсытэце (1969-1990). Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі (1990-1995), першы намесьнік Старшыні Вярхоўнага Савету (1990-1991), старшыня Вярхоўнага Савету (1991-1994). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР (1989-1991). Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (з 1995). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982). Узнагароджаны прэміяй Савету Міністраў СССР (1985) і Дзяржаўнай прэміяй БССР (1988) за падручнік для вышэйшых навучальных устаноў «Асновы радыёэлектронікі». Аўтар больш як 150 навуковых прац, 72 вынаходніцтваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG