(14 студзеня 1938, в. Ілава, Шумілінскі раён — 4 лютага 2001, Горадня)
Скончыў Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны-аграном. З 1960 працаваў аграномам-семенаводом, кіраўніком аддзяленьня, дырэктарам навучальнай гаспадаркі «Станиславово» Гарадзенскага сельскагаспадарчага інстытуту. Начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі Бераставіцкага райвыканкаму Гарадзенскай вобласьці (1966-1970), дырэктар трэсту малочна-агароднінных саўгасаў Гарадзенскай вобласьці (1970-1972), старшыня калгасу, старшыня савету сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства "Прагрэс" Гарадзенскага раёну (1972-1994). Старшыня Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў (1991-1993). Са сьнежня1994 г. старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму. Уваходзіў у склад цэнтральнага савету Аграрнай партыі Беларусі (1995). Старшыня Беларускага савету калгасаў і Саюзу аграрнікаў Рэспублікі Беларусь. Вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (1994). Дэлегат шматлікіх зьездаў КПБ і КПСС. На XXVIII зьездзе КПСС вылучаў Я. Лігачова кандыдатам на пасаду намесьніка генэральнага сакратара ЦК КПСС. Член Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі. Герой Сацыялістычнай Працы (1982).