Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Умовы новага конкурсу



Дасылайце (з кароткім апісаньнем – што? дзе? калі?) фота- і відэаздымкі падзеяў, сытуацыяў, людзей на адрас radiosvaboda@gmail.com

Рэкамэндаваны памер фотаздымка: 800 х 600 піксэляў, разьдзельнасьць – 72 dpi.

Патрабаваньні да відэа: максімальны хранамэтраж – 1 хвіліна. Калі памер вашага відэа перавышае 25 мэгабайтаў (дапушчальны памер файла для дасылкі на нашую электронную пошту), вы можаце запампаваць яго на любы файлаабменны сэрвіс (напрыклад, www.sendspace.com) і даслаць нам на пошту спасылку. Яшчэ адзін варыянт: калі маеце свой эккаўнт на YouTube – запампоўвайце туды і дасылайце нам спасылку на radiosvaboda@gmail.com.

Дасылаючы здымак ці відэа на svaboda.org, Вы павінны ведаць, што фотаздымак ці відэа трапляе пад правілы Радыё Свабода. Здымак ці відэа не аплачваецца, мы пакідаем за сабой права скарыстаць яго на сайтах Радыё Свабода, а таксама ў іншых СМІ. Пры гэтым Вы захоўваеце аўтарскае права на здымак ці відэа, і мы пазначаем Ваша імя пад здымкам (відэа). Радыё Свабода ня можа гарантаваць, што мы апублікуем усе вашыя здымкі (відэа). Пры адборы да публікацыі перавага даецца актуальным фота- і відэаздымкам падзеяў, людзей, сытуацый. Радыё Свабода захоўвае за сабой права рэдагаваць камэнтары да фота- і відэаздымкаў. Здымкі рэпартажнага характару павінны быць зроблены без ужываньня Фоташопу і іншых мантажных сродкаў і прыёмаў, якія скажаюць рэальную карціну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG