Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першае паседжаньне Эўранэсту адкрыецца безь Беларусі


Эўранэст або парлямэнцкае згуртаваньне Ўсходняга Партнэрства зьбярэцца на сваё першае паседжаньне 3 траўня ў Брусэлі – паведаміў ПАП эўрадэпутат Яцак Сарыюш-Вольскі.

У паседжаньні возьмуць удзел 50 парлямэнтароў Эўрапарлямэнту і 50 – з краін Усходняга Партнэрства, безь Беларусі.

Cтаршыня камісіі замежных спраў Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі
"Настаў час, каб пасьля двух гадоў знаходжаньня ў тупіку Эўранэст пайшоў. Пад рызыкай пераводу ўвагі і рэсурсаў з Усходу на Поўдзень важна абараніць Усходняе Партнэрства і зьвярнуць увагу на праблемы нашых усходніх суседзяў”, -- заявіў у сераду Сарыюш-Вольскі.

Рашэньне склікаць Эўранэст без прадстаўнікоў Беларусі было адзінагалосна прынятае 10 лютага на канфэрэнцыі кіраўнікоў Эўрапарлямэнту. “Беларускіх парлямэнтароў ня будзе, бо ЭП не прызнае недэмакратычна абранага парлямэнту Беларусі. Але месцы чакаюць. Што да прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, ЭП будзе зь імі кансультавацца, яны будуць адразу паінфармаваныя пра справы Эўранэсту”, -- запэўніў Сарыюш-Вольскі.

Першапачаткова меркавалася, што Эўранэст аб’яднае 120 чальцоў: 60 эўрадэпутатаў і па 10 прадстаўнікоў краінаў Усходняга Партнэрства (Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Малдова, Украіна і Беларусь).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG