Сёньня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску судзілі чацьвярых затрыманых учора ў кватэры Валерыя Шчукіна актывістаў. Іх абвінавацілі па адміністрацыйнай справе нібыта за лаянку па артыкуле «хуліганства».
21.25 Праваабаронцу БХК Паўла Левінава судзьдзя Вольга Комар прызнала вінаватым у дробным хуліганстве і асудзіла на 10 сутак арышту.
Левінаў папрасіў адтэрмінаваць выкананьне прысуду, бо дома ў яго застался хворая маці. Судзьдзя Вольга Комар, спаслаўшыся на тое, што працоўны дзень скончаны, ня стала разглядаць хадайніцтва. Прысутныя на працэсе пачалі абурацца і казаць Комар, што нездарма яе прызналі неўязной ў Эўразьвяз. На што Комар прыграліза, што можа арыштаваць іх за зьнявагу судзьдзі.
20.55 Пасьля завяршэньня допыту сьведак выступіла адвакатка, якая заклікала закрыць працэс з-за адсутнасьці падзеі правапарушэньня. Яна зьдзівілася, што два сьведкі-міліцыянты бралі ўдзел у трох працэсах. Адвакат сказала, што адзін з пратаколаў ёсьць сфальшаваным. З аналягічнай заявай выступіў Павал Левінаў. Аб’яўлены перапынак для вынясеньня прысуду.
20.22 Гулак распавёў пра шматлікія парушэньні міліцыяй правоў Левінава, сьведкам якіх ён быў. Ён сказаў, што 19 красавіка ў Фрунзенскім РУУС сам стаміўся рабіць заўвагі міліцыянтам, якія брыдка лаяліся. Наступная сьведка — Вольга Карач.
20.02 У якасьці сьведкі дапытваюць старшыню БХК Алега Гулака.
19.46 Сьведка-міліцыянт прызнаў, што адзін з пратаколаў быў памылковым. Левінаў сваімі пытаньнямі загнаў сьведку ў тупік. Той ня можа на іх адказаць, часам проста змаўкае. Яшчэ адзін знаёмы з працэсу Станеўскага сьведка-міліцыянт, маёр Шакавец. Ён таксама блытаецца, ня памятае дэталяў.
19.20 Кавалеўскі блытаецца ў паказаньнях, шмат дэталяў ня памятае, ня ведае, што пашпарт у Левінава быў забраны раней. Зноў блытаніна ў часе працэдураў у пастарунку. Фактычна пратакол па тэракце даказвае алібі Левінава па лаянцы.
19.08 Выкліканы сьведка міліцыянт Аляксей Кавалеўскі, які ўжо сьведчыў супраць Станеўскага за лаянку. Ён кажа, што пачуў у калідоры нецэнзурную лаянку таксама і ад Левінава.
19.02 Левінаў: «Гэта псыхоз міліцыі пасьля тэракту, які яны прапусьцілі. Пратаколы супраць мяне чыстай вады фальсыфікацыя. За гэта трэба караць, каб іншым не панадна было».
18.58 Левінаў сказаў, што яго ставілі на расьцяжку, распраналі да трусоў, шукалі дакумэнты: «У камэры я замярзаў, галадаў. Гэта не катаваньні, гэта тэрор адносна грамадзянаў сваёй краіны».
18.47 Левінаў кажа, што яму груба адмовілі ў праве на абарону. Не далі паперу, каб напісаць заяву аб лаянцы міліцыянта Кавалеўскага на ягоны адрас: «Міліцыянты самі размаўлялі матам». Левінаў абвінаваціў міліцыянта Фрунзенскага РУУС у фальшаваньні пратаколаў.
18.43 Левінаў заявіў пра грубае абыходжаньне зь ім у міліцыі. Ён сказаў, што яго павалілі тварам на стол, заламілі рукі, надзелі кайданкі, зьдзекваліся. «Такое адчуваньне, што мяне ў той момант павінны былі расстраляць».
18.34 Стандартнае абвінавачаньне ў лаянцы Левінаў не прызнаў: «З раніцы мяне абвінавацілі ў тэракце, у абед — у лаянцы, а вечарам абвінавацяць, што я нешта скраў».
18.29 Адвакат просіць далучыць да справы пратакол аб затрыманьні Левінава за тэракт. Судзьдзя пагадзілася.
18.27 . Працэс над Левінавым аднавіўся.
18.10 Судзьдзя Комар чамусьці перадумала аб пераносе справы на заўтра і вырашыла працягнуць працэс сёньня пасьля таго, як Левінаў азнаёміцца з матэрыяламі справы.
17.45 Судзьдзя абвясьціла перапынак да 9 гадзіны раніцы 21 красавіка, бо Левінаў заявіў шэраг хадайніцтваў: аб дапушчэньні адваката, аб магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі справы і выдачы яму акуляраў, бо ён бязь іх ня можа чытаць. Левінава пакінулі пад вартай да 9 раніцы.
17.40 Левінаў спытаў судзьдзю: «Ці ня тая вы Комар, якая ўнесеная ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу?»
17.33 Пачаўся працэс над Паўлам Левінавым.
17.10 Судзьдзя накіравала справу Станеўскага на дадатковае расьсьледаваньне ў міліцыю, бо пратаколы супярэчаць адзін аднаму і недакладна сфармуляваныя, а паказаньні сьведак таксама супярэчлівыя. Гэтае рашэньне ў залі сустрэлі воплескамі.
16.55 У сваім выступе падсудны Павал Станеўскі заявіў, што яго агаварылі. Ён сказаў, што сьведкі-міліцыянты манілі, у прыватнасьці, яны абодва казалі, што надзявалі яму кайданкі, хоць насамрэч ніхто не надзяваў. Станеўскі заклікаў спыніць справу. Адвакат Вольга Безбародка сказала, што не было самога факту правапарушэньня, што паказаньні сьведак былі супярэчлівыя, і заклікала спыніць справу. Суд абвясьціў перапынак для вынясеньня прысуду.
15.55 Судзьдзя заўважыла, што ў рапарце запісана, што затрымліваў і трэці міліцыянт Галавін, але міліцыянты пра яго не сказалі.
15.50 Судзьдзя зафіксавала рознагалосьсі ў паказаньнях сьведкаў-міліцыянтаў, тыя заблыталіся і спрабуюць выгарадзіцца. Міліцыянты нават ня могуць сказаць, што затрымлівалі 18 чалавек у кватэры Шчукіна.
15.45 Дапытваюць сьведак з боку Паўла Станеўскага. Яны паўтараюць, што на патрабаваньне міліцыі паслухмяна паехалі ў РУУС, ня лаяліся і ня біліся. Там усіх дапыталі, узялі адбіткі пальцаў, а 4-х затрымалі.
15.30 Сьведка Кавалеўскі заблытаўся з часам затрыманьня і дастаўкі ў РУУС Станеўскага. Ён жа і ў той жа час затрымліваў і Баршэўскага, і абодвух у 12.40
15.20 Судзьдзя знайшла ў дакумэнтах, што спачатку Станеўскі быў затрыманы ў 12.40, а потым пачаў лаяцца. Сьведка кажа, што Станеўскі лаяўся 50 сэкунд перад затрыманьнем.
15.10 Другі сьведка міліцыянт Аляксей Кавалеўскі кажа тое ж самае, што і першы. Ня можа згадаць, у што быў апрануты Станеўскі. Кажа, што ён гучна лаяўся зь нейкай жанчынай. Судзьдзя Комар выцягвае зь яго стандартныя паказаньні.
15.00 Абвінавачаны кажа, што яму не далі на подпіс пратакол у Фрунзэнскім РУУС. Не сказалі, чаму затрыманы, не далі пазваніць бацькам. Адмаўляе абвінавачаньне. Сьведка міліцыянт Максім Шыкавец кажа стандартны набор звычайных фразаў, пра тое, што Станеўскі каля дому па вуліцы Сердзіча парушаў парадак. Нецэнзурна лаяўся, быў агрэсіўна настроены. Не рэагаваў на заўвагі міліцыі.
14.50 Пратакол затрыманьня Станеўскага напісаны як пад капірку з пратаколам Карач, толькі дададзена, што ён правакаваў бойку зь міліцыянтамі. Станеўскі сваю віну адмаўляе. Кажа, што міліцыя ўварвалася ў кватэру Шчукіна, правярала пашпарты, потым пачалі затрымліваць усіх гасьцей. Пасадзілі ў некалькі аўто і адвезьлі ў РУУС. Ніякай бойкі і лаянкі, паводле Станеўскага, не было
14.40 Пачаўся суд над актывістам кампаніі «Наш дом» Паўлам Станеўскім. Яго абвінавачваюць у бойцы зь міліцыяй. Ён называе гэта фальсыфікацыяй на загад міліцэйскага начальства. Судзьдзя — Комар.
13.25 Алегу Баршчэўскаму, мужу Вольгі Карач, далі 10 сутак адміністратыўнага арышту.
13.20 Карач прызналі вінаватай у тым, што яна нецэнзурна лаялася. Ёй далі штраф 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).
Вольга Карач пасьля вынясеньня прысуду заявіла Свабодзе, што не чакала такога мяккага рашэньня суду, але зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне і тое, як зь ёй вельмі жорстка абыходзіліся ў часе затрыманьня ў Фрунзэнскім РУУС.
12.30 У працэсе Баршчэўскага аб’яўлены перапынак да прысуду, які, магчыма, будзе аб’яўлены праз паўгадзіны.
12.00 У судзе над Алегам Баршчэўскім судзьдзя дазволіла выступіць сьведкам з боку абвінавачанага. Сьведкі абверглі сьцьвярджэньні міліцыянтаў. Баршчэўскі таксама заявіў, што подпіс на пратаколе не ягоны, ён пратакол не падпісваў.
11.50 Вольга Карач заявіла адвод суду. Аб’явілі перапынак. Пасьля перапынку будзе абвешчаны прысуд.
Судзьдзя адмовіла Карач ва ўсіх хадайніцтвах — праглядзе відэа, допыце іншых сьведак, адводзе суду.
11.42 Рапарт на Карач склаў міліцыянт Галавін.
11.41 Павал Левінаў пакуль знаходзіцца ў машыне ў двары.
11.40 Сьведка-міліцыянт кажа, што Карач паводзіла сябе "буйна і агрэсіўна, лаялася, правакавала бойку зь міліцыяй". Сьцьвярджае, што яе затрымлівалі каля 8 чалавек.
11.30 Судзьдзя адхіліла два хадайніцтвы Карач аб допыце яе сьведак і азнаямленьні з матэрыяламі справы. Яе абвінавачваюць у лаянцы на вуліцы Сердзіча, непадпарадкаваньні міліцыянтам, крыку, чапляньні да мінакоў. Карач адмаўляе гэта. Карач заявіла ў судзе, што супраць яе прымянялі фізычную сілу ў РУУСе, і што зь яе сумкі пасьля дагляду прапалі грошы, 450 тысяч. Сьведка — міліцыянт Аляксей Кавалеўскі.
11.25 Пачаўся працэс над Вольгай Карач. Судзьдзя — Тацяна Шумская.
11.20 Судзяць Алега Баршчэўскага за «нецэнзурную лаянку».
Гэта сябра Беларускага хэльсынскага камітэту зь Віцебску Павал Левінаў, старшыня Віцебскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вольга Карач, Алег Баршчэўскі зь Віцебску і Павал Станеўскі з Горадні. Усе яны прывялі ноч у халодных кратаваных камэрах Фрунзэнскага РУУС -- заснуць яны не змаглі. Іх таксама ніхто не пакарміў.
Вольга Карач заявіла Свабодзе, што ноч яна правяла ў "клетцы" ў Фрунзенскім РУУС. Карач заявіла, што адзін зь міліцыянтаў тры разы ўдарыў яе па твары, супрацоўнік міліцыі па прозьвішчы Лінкус пагражаў ёй згвалтаваньнем. Карач, якая мае складаную хранічную хваробу, ноччу прасіла выклікаць ёй хуткую дапамогу, але міліцыянты адмовілі.
Як паведаміла Карач, пратаколы ў нібыта датычнасьці да тэракту былі складзеныя на Паўла Левінава і Алега Баршчэўскага. Лёс гэтых дакумэнтаў няясны.
Нагадаем, іх затрымалі ўчора ў менскай кватэры Валерыя Шчукіна. На дваіх зь іх — Паўла Левінава і Вольгу Карач — склалі пратаколы аб затрыманьні паводле падазрэньня у тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка.