(Дубавец: ) "На маім стале – дзьве новыя кнігі. Абедзьве вялікага фармату, з ілюстрацыямі і распавядаюць пра самае галоўнае, нават больш за тое – абедзьве глядзяць у корань. Розьніца ў тым, што адна – для самых маленькіх, а другая – для самых, так бы мовіць, інтэлектальна вялікіх. Альманах Цэнтру этнакасмалёгіі “Druvis” распавядае пра паходжаньне ды асаблівасьці беларускае крыві і разьлічаны на добра падрыхтаваную аўдыторыю. А анталёгія паэзіі для дзяцей “Побач з намі на Зямлі” можа спадабацца мільёнам чытачоў. Аднак ёсьць у гэтых дзьвюх кніг і іншае, знакавае адрозьненьне.
“Druvis” выдадзены савецкім правапісам, так званай наркамаўкай, а вершы для дзяцей – правапісам клясычным або тарашкевіцай. Ужо сам факт выданьня масавай кнігі правапісам, які многія лічаць элітарным, а элітарнай кнігі – правапісам афіцыйным – змушае па-новаму зірнуць на беларускую правапісную праблему. Мы пра яе то згадваем, то забываемся, а яна, між тым, нікуды не дзяецца і паціху разьвіваецца сваім парадкам, адлюстроўваючы ў сабе таксама ня надта заўважныя працэсы, што адбываюцца ў беларускім сьветапоглядзе.
Колькі словаў пра гісторыю праблемы. У жніўні 1933 году старшыня Саўнаркаму БССР Галадзед падпісаў пастанову аб зьменах, спрашчэньні і фактычным набліжэньні да расейскага правапісу беларускае мовы. На момант гэтай бальшавіцкай “рэформы” большасьць вядучых беларускіх мовазнаўцаў ужо сядзела ў турмах і ссылках. А на момант, калі іх усіх расстраляюць у 1937-м, новы спрошчаны і набліжаны да расейскага правапіс цалкам запануе ў БССР. Трэба заўважыць, што БССР тады ўяўляла сабою толькі палову Беларусі, і тая частка, што са сталіцаю ў Вільні па-ранейшаму знаходзілася пад панскай Польшчай, прыняць так званую рэформу, адмовілася наадрэз.
Наркамаўка на візуальным узроўні зьмяняла вобраз мовы, біла па яе адметнасьці і годнасьці. Словы “сьвет” і “сьнег” – зь мяккім знакам пасьля “с” -- цяпер выглядалі як “свет” і “снег” – гэта значыць, нічым не адрозьніваліся ад расейскіх і ўжо нішто ў іх ня сьведчыла пра адмысловае беларускае вымаўленьне. У спалучэньнях “не буду” замест клясычнага “ня буду” і “без мамы” замест “бяз мамы” адбылося тое самае. У цэлым “рэформа” прывяла да таго, што зь беларушчыны пачалі пасьміхацца як з грубага дзеравенскага дыялекту.
2 сусьветная вайна далучыла заходнюю Беларусь да БССР і нарадзіла вялізную хвалю эміграцыі. Такім чынам клясычны правапіс быў выцесьнены з этнаграфічных беларускіх межаў у Заходнюю Эўропу і Амэрыку. Цяпер толькі там выходзілі пэрыёдыкі і вучылі дзяцей пісаць па-беларуску, але пры тым не па-савецку. Што ўрэшце празь дзясяткі гадоў дазволіла нам сказаць, што эміграцыя – Рада БНР, Радыё Свабода, газэты “Бацькаўшчына” і “Беларус”, асьветныя цэнтры ў Лёндане і Нью-Ёрку – менавіта эміграцыя перахавала да новых часоў жывы агонь нацыянальнае ідэі.
Тактоўныя спробы намякнуць на вяртаньне клясычнага правапісу здараліся і ў савецкай Беларусі. Усяго іх было тры. У 1970-я гады такія намёкі ўдалося ўтачыць у свае тэксты Яну Скрыгану, Максіму Лужаніну і Алесю Яскевічу. На той час кожны такі выпадак можна было прыраўнаць да подзьвігу, бо за ім стаяў ня толькі ўдалы падман цэнзуры, а, калі хочаце, водсьвет надзеі – ад магутнае крыніцы сьвятла – страчанае, здаецца, назаўжды незалежнасьці.
Штосьці ў тыя гады рабілася і ціхай сапай. Напрыклад, у выдавецтве Беларуская Энцыкляпэдыя явачным чынам вярталіся да некаторых клясычных нормаў. Ну, а напрыканцы 1980-х пачынаецца сапраўдны абвал. Дзясяткі нефрмальных выданьняў проста ня могуць ужо пісаць па-савецку ва ўсіх сэнсах. Тут праяўляецца галоўная розьніца двух правапісаў. Аказваецца, яны – як колеры розных сьцягоў, пад якімі мы ідзем ці то наперад, ці то назад, ці то стаім на месцы.
Увосень 1988 году “ЛіМ” друкуе адкрыты ліст маладых літаратараў пад назваю “Рэпрэсаваны правапіс”, які сьледам у поўным выглядзе зьяўляецца ў “Студэнцкай думцы”. Падпісанты - а сярод іх Алесь Асташонак і Адам Глёбус, Уладзімер Арлоў і Леанід Дранько-Майсюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Анатоль Сыс ды іншыя – заклікаюць рэдактараў не зьмяняць правапісу ў тэкстах аўтараў, бо той ці іншы правапіс, цытую: “гэта воля, меркаваньне, пазыцыя аўтара”. Інакш кажучы, вяртаньне да клясычных нормаў меркавалася правесьці ў рабочым парадку. Аднак гэтага ня здарылася -- многіх старэйшых пісьменьнікаў палохалі перамены і магчымы правапісны хаос. Многіх, але ня ўсіх. У 1990-я гады сярод першых клясычным правапісам сталі пісаць Вячаслаў Адамчык і Васіль Быкаў.
Свайго піку гэтая гісторыя дасягае ў 1996-м, калі наклад газэты “Свабода” ўзьлятае ледзьве не да стотысячнай адзнакі. Уся “Свабода” тады выходзіла клясычным правапісам. Тарашкевіца абсалютна дамінуе ў толькі што паўсталым інтэрнэце. А пасьля пачынаецца перацягваньне канату. То нехта зь літаратараў публічна дэкляруе сваё вяртаньне да савецкага правапісу, то нейкі новы пэрыёдык пачынае выходзіць тарашкевіцай. За мінулыя 10 гадоў аргумэнты бакоў зьбіраліся, выпрабоўваліся, адточваліся. Для сёньняшняй перадачы я папрасіў калегу Зьмітра Бартосіка зрабіць агляд гэтых найбольш папулярных у правапіснай спрэчцы аргумэнтаў.
(Бартосік: ) “Кожнага разу, калі я запаўняю які-небудзь афіцыйны блянк, дзе даводзіцца пазьбягаць клясычных мяккіх знакаў, мяне забірае дзіўнае пачуцьцё, якое ня так і проста растлумачыць.
Вы ніколі не спрабавалі прасякнуцца любоўю да чырвона-зялёнага сьцяга? Ці гімна “Мы, беларусы, мірныя людзі”? Паспрабуйце. Вельмі цікавы, працаёмісты занятак. А галоўнае, абсалютна бескарысны. Як галаваломка без адказу. Бо трэба знайсьці ў сабе немалыя здольнасьці, каб падмануць свой... Не, ня зрок і слых. Бо спалучэньне чырвонага і зялёнага колераў можа быць як прыгожым, так і непрыгожым. І мэлёдыя Сакалоўскага – зусім ня бляклая і бяздарная. Але каб гэта палюбіць, падмануць трэба сваё беларускае “я”. Калі яно, вядома, калі-небудзь у Вас абуджалася. А абуджацца яно не магло бязь бела-чырвона-белага сьцяга і мэлёдый Краўцова і Равенскага. І, безумоўна, бязь мяккага знаку. Гэтай літары, якая на прагматычны і здаровы розум абсалюта непатрэбная.
Колькі за апошнія гады я пачуў ад розных, паважаных мною людзей, у чыёй адднасьці Беларусі сумнявацца не прыходзіцца, аргумэнтаў супраць тарашкевіцы. Іх, зрэшты, ня цяжка пералічыць.
Першае. Клясычны правапіс “напалохае” просты народ. Канчаткова адштурхне яго ад беларушчыны.
Другое. Тарашкевіца ўнясе блытаніну ў галовы тых, хто карыстаецца беларускай мовай. Адносная ўсеагульная беларуская пісьменнасьць абернецца павальнай і поўнай непісьменнасьцю.
Трэцяе. Рэформа была неабходнаю і абгрунтаванаю. Яе падрыхтавалі самі неўзабаве расстраляныя мовазнаўцы.
Чацьвертае. Клясычны правапіс палітызуе беларускую мову.
Пятае. Мяккі знак уносіць раздрай у нешмалікія шэрагі беларускамоўнай грамады.
Шостае. У адрозьненьне ад узаконенага правапісу, за клясычным няма ніякай сур’ёзнай навуковай базы. Ані падручнікаў, ані слоўнікаў.
І нарэшце сёмае. Што рабіць з той велізарнаю бібліятэкай, якая назьбіралася за апошнія ледзь ня сто гадоў? Перавыдаваць?
На першы погляд, усё гэта гучыць нібыта пераканаўча. Але. Ці так ужо горнецца той загадкавы “просты народ” да мовы газэты “Звязда” і школьнай праграмы? Можа быць, нацыянальнае пачуцьцё ў прынцыпе не сумяшчальнае з той “простасьцю”? І як гэта ўдавалася газэце “Свабода” выходзіць 100000-м накладам, без усялякіх датацыяў “на мову”? Альбо яе чыталі не да канца напалоханыя, альбо занадта ня простыя чытачы?
Наконт пісьменнасьці. Ці даўно вы былі ў пашпартным стале, дзе мяняюць савецкія пашпарты на сувэрэнныя? Карцінка наконт беларускай пісьменнасьці больш, чым яскравая. Учорашнія і паза-пазаўчорашнія гадаванцы савецкіх школаў перапытваюць адзін у аднаго “как эта пішэцца па-беларускі”. Дзякуй Богу, паўсюль ёсьць узор. І напішы яго ў клясычным правапісе, “простыя людзі” не заўважаць розьніцы. Адным словам, у беларускай непісьменнасьці прычыны зусім іншыя. Далёкія ад пытаньня правапісу.
Наконт таго, што рэформа была неабходная і навукова абгрунтаваная, цалкам можа быць. Цудоўная! Фантастычная рэформа! Усё ў ёй, можа быць, выдатна. Акрамя даты. Будзь то 1926 год. Ці 27-мы. І гучала б “брава” спадарам мовазнаўцам. А трыццаць трэці... Гэта іншая песьня. Зь вядомым канцом. Тут “брава” крыкнуць няма каму. Прычым, тыя, хто “за” “рэформу”, выдатна разумеюць, што ў такіх гадах ніякай рэформы быць не магло. А магла быць толькі катастрофа зь вялікай крывёю. Рэформа, сапраўдная, вольная, узважаная, нас яшчэ чакае наперадзе. Бо яна сапраўды патрэбна той, пакуль, нешматлікай беларускамоўнай грамадзе, у якой кожны выдатна разумее кожнага. Нягледзячы на розныя правапісы, якімі карыстаюцца. Бо мова – гэта перш за ўсё маўленьне, гаворка. А не пісьмо. І беларускамоўныя яшчэ не анямелі, дзякуй Богу. У іх агульнага якраз больш з-за іхнай нешматлікасьці. Таму заўжды дамовяцца. А здолеюць стацца большасьцю, то і сьпішуцца. Таму, дарэчы, і немагчымы ніякі раздрай у асяродзьдзі “сьвядомых”.
Наконт палітызацыі... Вы калі-небудзь чулі, што “мову палітызавалі”, “гэта так кепска”, “трэба тэрмінова вывесьці мову з палітычнага поля”. Ведаеце, як гэта зрабіць? Я ведаю. Вельмі проста. Трэба аднойчы на яе забыцца. Выкінуць з галавы і сьцерці з памяці. Мова адразу, аўтаматычна выведзецца з палітычнага поля. І больш ні на якім полі ня зьявіцца. Нашая гаротная спэцыфіка ў тым, што ў нас няма “праціўнай тарашкевічнай” апазыцыі, і “наркамаўскай” улады. У нас ёсьць пачварнаязычная ўласьць, трасянкавы “просты люд”, амаль бязмоўная апазыцыя і нешматлікая беларускамоўная грамада, у якой галоўную ролю адыгрываюць дзеці. Менавіта яны, для якіх яшчэ няма праблемы правапісу, з чыіх вуснаў мова гучыць настолькі жыва, наколькі гэта магчыма, бо яны не па-беларуску гавораць, яны проста гавораць, дык вось менавіта яны і будуць гадоў праз колькі адказваць на гэтае цікавае пытаньне. А паколькі любое ў публічным месцы прамоўленае беларускае слова, ці то “філялёгія”, ці то “рукзак”, ёсьць палітычным актам, дык адзінае, што мы можам зрабіць – гэта да самай скрайняй ступені палітызаваць беларускую мову. Зноў жа, дзеля дзяцей.
Наконт навуковай базы. Купіце мне, калі ласка, беларуска-расейскі слоўнік Некрашэвіча і Байкова. Ня купіце? Таму што няма. Разабралі, не пасьпеў выйсьці. І я здагадваюся чаму. Бо лепшага з 20-х гадоў не зрабілі. Не атрымалася. А ёсьць жа яшчэ расейска-беларускі. І велізарныя слоўнікі па мэдыцыне, геаграфіі, матэматыцы і чарталёгіі. І яны чакалі свайго перавыданьня ў незабыўных 90-х гадах. І думаю, што ўрэшце дачакаюцца. І попыт будзе вялізны, можаце не сумнявацца. І я здагадваюся, у чым сакрэт такога посьпеху. Бо рабілася тая праца зь любоўю. А тое, што зь любоўю робіцца, мае шанец на жыцьцё.
І нарэшце пра тыя тысячы тамоў, напісаных і выдадзеных пасьля 33-га. Як Вы думаеце, ці шмат выдадзена кніг па-нямецку з моманту вынаходніцтва Гутэнбэргам друкарскага станка? Многа. Цяжка ўявіць, як многа. А колькі, дазвольце спытацца, было рэформаў нямецкай мовы з тых часоў? Уявіце, да гэтае пары працягваюцца. Ніяк немцы ня прыйдуць да гармоніі ў сваім правапісе. І што? Старыя кнігі, Вы падумайце, толькі ўзрастаюць у цане. Што чакае і Караткевіча, і Быкава, і Гаўруковага Шэксьпіра, і шмат каго яшчэ зь беларускіх аўтараў, выдадзеных з 1933-га да... Гэта ўжо будзе бачна наступнікам -- да якога году. А на пытаньне “Гэта што ж, усю літаратуру трэба перавыдаваць?”, хочацца адказаць пытаньнем: “А колькі гадоў, па-Вашаму, будзе жыць беларуская мова і беларуская кніга? Дваццаць? Ці сорак восем? Нас з Вамі перажыве дакладна.
Таму, ня варта перапыняць гэтую бойку за “мяккі знак”. Ён у нас на сёньня галоўны знак жыцьця. Наконт жа сёньняшняга сьцяжка і песенькі пра мірных людзей... Жыць, вядома, можна і зь імі. Але толькі не дзеля іх”.
(Дубавец: ) “Зьміцер Бартосік параўноўвае два правапісы – клясычны і савецкі – з двума беларускімі сьцягамі. Цяжка ўявіць сабе дэмакратычны ўздым у краіне пад цяперашнім чырвона-зялёным.
Паспрабуем, аднак, сфакусаваць сёньняшнюю гаворку да канкрэтнай высновы.
У 1996 годзе газэта “Свабода” выходзіла тарашкевіцай і мела наклад да 100 тысяч асобнікаў. Пасьля пераходу на савецкі правапіс – а гэта рабілася нібыта для яшчэ большага пашырэньня аўдыторыі -- наклад выданьня паступова ўпаў у 10 і нават у 20 разоў, урэшце газэта перастала існаваць. Вы скажаце, на тое былі іншыя прычыны. Магчыма, але мы шукаем самую галоўную сярод іх. Дайце прыклад, каб нешта занепадала ці прападала пры адваротным пераходзе – ад савецкага правапісу да клясычнага. Я такіх ня ведаю. Параўнайце цяперашні часопіс “Полымя”, у якім калісьці працаваў пісьменьнік Барыс Пятровіч, з часопісам “Дзеяслоў”, які Пятровіч рэдагуе сёньня. У чым розьніца? Як справядліва заўважыў Зьміцер Бартосік, у тым, што “Дзеяслоў” робіцца зь любоўю. Я б сказаў яшчэ прасьцей – з воляю да жыцьця. Адымі ў “Полымя” дзяржаўнае фінансаваньне, часопіс не пражыве і дня. Проста няма ў яго такой матывацыі.
Воля да жыцьця – гэта і ёсьць галоўнае адрозьненьне ўсяго, што ідзе ў абліччы наркамаўкі і тарашкевіцы. Зрэшты, адабраць гэтую волю і мела на мэце тая бальшавіцкая “рэформа”, якая папросту забівала тых, каго не магла паставіць на калені. У выніку сама беларуская мова ў БССР была ператворана ў дэкаратыўны прыдатак. А тое, што і ў гэтай рэзэрвацыі мова нараджала праўдзівыя шэдэўры, было зусім няплянавым вынікам, пабочным прадуктам, які прыносіў начальству болей клопатаў, чым задавальненьня.
Да сярэдзіны 1990-х воля да жыцьця выплёсквалася на вуліцы Менску шматтысячнымі мітынгамі. Тады б і ў галаву не прыйшло пісаць транспаранты савецкім правапісам. Пасьля, аднак, пісаць сталі. І масавыя акцыі сышлі на нішто. Цяпер часьцяком пішуць і ўвогуле па-расейску, а плён такой апазыцыі пераходзіць нулявую адзнаку і йдзе ў мінус, нараджаючы ў сэрцах тых, да каго зьвяртаюцца, пратэст.
Каб зразумець, чаму так адбываецца, трэба ўявіць сабе нашу правапісную праблему схематычна. Тарашкевіца ўзьнікла напачатку 20-га стагодзьдзя як вынік стварэньня сучаснай беларускай нацыі. Мы не расейцы, не палякі і не тутэйшыя. Новая беларуская мова паўстала ў лацінскай графіцы – так пісалі Каліноўскі, Багушэвіч і Наша Ніва. Тарашкевіца стала кірылічным адлюстраваньнем лацінкі. Інакш кажучы, яна прыдуманая так, каб тэксты лёгка канвэртаваліся ў лацінскія літары. Перайсьці на лацінку з тарашкевіцы не складае вялікае праблемы. Перасьці з савецкага правапісу – гэта амаль тое самае, што пісаць лацінкаю па-расейску.
Я тут наўмысна не чапаю праблемы школы. Школа занепадае, пазбаўленая згаданай волі да жыцьця. Але школа не адродзіцца сама, безь дзяржаўнае палітыкі адраджэньня. Апроч таго, улічыце, як радыкальна зьмяніўся вобраз беларушчыны ў грамадзтве. Мова ўжо не мужыцкая, не дзеравенская і не калгасная, а самая што ні ёсьць гарадзкая, прычым атрыбут не абы каго, а прасунутай моладзі ды элітарнай культуры. А прасунутая і арыентаваная на Эўропу культура і моладзь, натуральна, будзе выступаць за лацінку.
Словам, калі наркамаўка – гэта крок да расейскае мовы, дык тарашкевіца наадварот – да самастойнасьці і эўрапейскага выбару. Сёньня такі крок не супадае з афіцыйнай палітыкай і таму патрабуе і волі, і веры.
Стаіўшыся ў наркамаўскай форме, беларушчына дэкляруе свой, у лепшым выпадку, абарончы, а ў горшым – паражэнскі характар. Тады як клясычны правапіс выяўляе характар наступальны, у якім няма месца для маўклівага сузіраньня “гібелі мовы”, пра што так любіць жаласна сьпяваць беларускі паэт. Урэшце, розьніцу можна патлумачыць вераю і нявераю ў посьпех нацыянальнага праекту: пакінуць як ёсьць і чакаць, што будзе, альбо ўсім сваім выглядам і кожнай літарай сьцьвярджаць сябе, ня гледзячы ні на што.
Паказальна, што Біблія, Стары запавет, па-беларуску існуе толькі ў клясычным правапісе. За гэтым фактам хваецца глыбокі сэнс таго, што правапіс – ня проста форма, а пэўнае люстэрка мэнтальнасьці, сьветапогляду і філязофіі ягоных носьбітаў. Савецкі альбо, скажам так, загнаны сёньня ў стан пасіўнага чаканьня сьветапогляд ня мае патрэбы ў Бібліі – ён ёю не карыстаецца, не аналізуе і не бярэ зь яе цытатаў.
Нашто наркамаўцы засвойваць усялякія этыкеткі на шампунях, мабільную сувязь, кампутары ці якія-небудзь сэкс-шопы, калі яна ня мае наступальнага характару? Яна ад пачатку створана для суіснаваньня з расейскай мовай і для выкананьня дэкаратыўных функцыяў пры ёй. Яе псыхалёгія – гэта псыхалёгія нацменшасьці, якая заклапочаная адно сваім уласным выжываньнем, але не пашырэньнем, не прэстыжам у сьвеце і ня будучым посьпехам нацыі.
У клясычнага правапісу шмат крытыкаў. І сёньня, празь 10-20 гадоў гэтае крытыкі ўжо відаць вынік. Два правапісы – гэта па сутнасьці два сьветапогляды, розьніца паміж якімі – як розьніца паміж “табе што, больш за ўсіх трэба?” і воляю да перамогі”.