(Баршчэўскі: ) “Сумная зьвестка прыйшла з Нарвэгіі: памёр Карлас Шэрман, адзін з заснавальнікаў беларускага ПЭН-цэнтру, фігура выключная ў гісторыі нашай найноўшай літаратуры. Карлас Шэрман выдатна пісаў вершы па-гішпанску – гэта для яго была родная мова. Заканчваў ён унівэрсытэт у Буэнас-Айрэсе, народжаны ў сям’і выхадца зь Беларусі.
У сярэдзіне 1950-х гадоў, паддаўшыся на заклікі гарачай савецкай прапаганды за часоў Хрушчова, вярнуўся ў Беларусь, дасканала вывучыў беларускую мову і перакладаў зь беларускай на гішпанскую. Ці ня ўся клясыка беларуская была выдадзена па-гішпанску дзякуючы намаганьням Карласа Шэрмана. І наадварот, пераклады ягоныя з гішпанскай мовы, у тым ліку і Габрыэля Гарсія Маркеса, якога ён асабіста добра ведаў, таксама выходзіла па-беларуску.
Карлас Шэрман зь першых дзён заснаваньня беларускага ПЭН-цэнтру выявіў сябе як змагар за свабоду слова. Мы вельмі смуткуем разам з роднымі і блізкімі Карласа Шэрмана, няхай яму зямля будзе пухам”.