Усіх чатырох зьвінавачваюць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу 1 траўня й грубыя парушэньні грамадзкага парадку.
Крымінальная справа распачата паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу. Прадугледжана пакараньне – да трох гадоў зьняволеньня. У пастанове старшага сьледчага пракуратуры Альфрэда Танкевіча гаворыцца, што сп-ры Леванеўскі й Васільеў вырабілі й распаўсюдзілі мноства ўлётак з заклікам прыйсьці 1 траўня на мітынг. Далей азначана, што на пляцы Леніна адбыўся несанкцыянаваны мітынг, у якім актыўна ўдзельнічалі жонка Васільева Наталя й сын Леванеўскага Ўладзімер.
Сьледчы Танкевіч падсумаваў: на мітынгу “быў груба парушаны грамадзкі парадак, спаралізаваны рух грамадзкага ды іншага транспарту на вул. Сацыялістычнай, а таксама ўдзельнікі несанкцыянаванага мітынгу аказвалі яўнае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады”.
(Васільеў: ) “Першатравеньскі мітынг, на які былі запрошаны жыхары гораду й які праводзілі ўлады, яны цяпер лічаць несанкцыянаваным. Усё зьвінавачаньне, напэўна, будзе будавацца на тым, што ў нейкі момант улады абвесьцілі пра закрыцьцё мітынгу. І з гэтага моманту – атрымліваецца – яны, паводле дзейных законаў, могуць любога прыцягнуць да адказнасьці за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу”.
Сп. Васільеў лічыць: новая крымінальная справа распачата таму, што вылучанае да іх зь Леванеўскім зьвінавачаньне за абразу прэзыдэнта – беспадстаўнае. Дагэтуль зьвінавачаным не паведамлена, як дакладна, якімі словамі быў абражаны прэзыдэнт Лукашэнка.
Вельмі сымбалічна, што крымінальная справа за першатравеньскі мітынг заведзена сёньня – у дзень 10 гадавіны кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі, пасьля ягоных запэўніваньняў на ўчарашняй прэсавай канфэрэнцыі, што са свабодай слова ў Беларусі ўсё ня так дрэнна.
Трэба нагадаць, што Горадня стала адзіным горадам Беларусі, дзе 1 траўня адбыўся мітынг з палітычнымі патрабаваньнямі: удзельнікі настойліва запатрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Сёньня таксама Ленінскі раённы суд Горадні разгледзеў скаргу Валер’я Леванеўскага й ягонага адваката адносна меры стрыманьня. Сп. Леванеўскаму падоўжылі знаходжаньне пад вартай у сьледчым ізалятары – да 15 жніўня. Суд пакінуў меру стрыманьня бяз зьменаў.