У Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі, пасьведчаньне якой ён атрымаў у 1917-м, Лявон Савёнак вучыўся разам з будучымі дзеячамі беларускага руху — Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Пятром Мятлой, Міхасём Чаротам...
На пачатку 1920-х Лявон пазнаёміўся ў Менску з настаўніцай Апалёніяй Радкевіч. Празь нейкі час у маладой сям’і зьявілася дачка, якой далі рэдкае імя — Зора. Ёй было наканавана зрабіцца вядомай усяму беларускаму сьвету дасьледніцаю Зорай Кіпель.
У гады беларусізацыі Савёнак працаваў карэспандэнтам у газэце “Савецкая Беларусь”, што тады выходзіла па-беларуску. Паводле ўспамінаў супрацоўнікаў, атмасфэра ў рэдакцыі была мала падобнай да савецкай. Невыпадкова пазьней газэту, на старонках якой Лявон друкаваў свае вострыя рэпартажы й дасьціпныя фэльетоны, у даносах назавуць “утульным прыстанішчам беларускіх нацыяналістаў”.
Ад лютага 1929-га малады нацдэм мусіў працаваць ужо не ў газэце, а на будоўлі. У тым самым годзе выйшла ягоная кніжка фэльетонаў “Чароўная іголка”, падпісаная псэўданімам Леанід Свэн. Бібліятэкары каталягізавалі яе як выданьне швэдзкага аўтара, але сталінскія літаратуразнаўцы ў цывільным хутка разабраліся, і ўвесь трохтысячны наклад пайшоў пад нож. Дзіва што: карыстаючыся творчым мэтадам, які сучасны літаратуразнавец Лявон Юрэвіч называе фантастычным рэалізмам, гэты Свэн пісаў, да прыкладу, пра судовы працэс над канём, які завёз сьледчага ня ў тую вёску, дзе сьдедчы ў дадатак напіўся ды згубіў “вельмі важныя справы”.
У 1933-м Лявон апынуўся ў ліку амаль 10 тысяч чалавек, арыштаваных па справе гэтак званага “Беларускага нацыянальнага цэнтру”. Ён быў адным зь няпоўнага дзясятка вязьняў, якія так і не прызналі свае віны. Мо таму й “зарабіў” толькі 5-гадовы тэрмін.
Па вайне Савёнак разам з паплечнікамі здолеў стварыць моцны беларускі цэнтар у лягеры для перамешчаных асобаў Остэргофэн у Нямеччыне. Менавіта там у 1947-м пачала выдавацца газэта “Бацькаўшчына”, якой належыць выключная роля ў гісторыі нашае дыяспары. Пераехаўшы ў ЗША, ён не пакідаў галоўнай справы свайго жыцьця: апрача ўдзелу ў эміграцыйных камітэтах, рэдагаваў газэту “Беларус”, друкаваўся пад псэўданімам Лявон Крывічанін, уваходзіў у камісію для перакладу на беларускую мову Бібліі...
Адным зь ягоных найбліжэйшых сяброў быў аўтар музыкі да гімну “Магутны Божа” кампазытар Мікола Равенскі, зь якім яны ў свой час захоплена рыбалілі на Дунаі.
У 1998-м Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку выдаў кнігу Лявона Савёнка-Крывічаніна “Беларусізацыя пад №...”. Ягоныя сатырычныя творы, прысьвечаныя змаганьню за беларушчыну, ня страцілі сваёй надзённасьці і праз 80 гадоў.