Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: А.Валабуеў застаецца пад вартай, Я.Мядзьведзеў зьбіты


Севярын Квяткоўскі, Менск Аляксея Валабуева зьвінавацілі ў хуліганстве за ўдзел у пікеце насупраць адміністратыўнага будынку прадпрыемства “Беларуськалій”. Напярэдадні 14 чэрвеня Аляксей Валабуеў разам зь непаўнагадовымі паплечнікамі з “Маладога Фронту” Ільлём ды Іванам Шылам стаяў у цэнтры Салігорску з плякатам “Набывайце соль – памажыце “Белкалію”. Хлопцы прапаноўвалі мінакам набыць харчовую соль, набытую ў краме. Мэта пэрформансу – прыцягнуць увагу да праблемы “Беларуськалія”: адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі спыніла працу дзеля эканамічных прычынаў.

15 чэрвеня маладафронтаўцы Іван Шыла і Яўген Мядзьведзеў сталі насупраць салігорскага суду з плякатамі “Свабоду Валабуеву!”. Пад час затрыманьня школьнікаў Яўген Мядзьведзеў быў зьбіты. На Івана Шылу склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, а Яўгена Мядзьведзева адвезьлі ў шпіталь. На гэты момант лёс Аляксея Валабуева невядомы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG