У XIX стагодзьдзі дзеці беларусаў часта нараджаліся за Ўралам, дзе ў астрогах і на высылцы апынуліся блізу 12 тысяч удзельнікаў паўстаньня Каліноўскага. У лютым 1868-га ў сям’і вымушанага жыхара Табольску Карла Кастравіцкага зьявіўся на сьвет сын Казімер-Рафал. Абраўшы для псэўданіму слова, якое азначала простую сьвяцільню ў сялянскай хаце, ён застанецца ў гісторыі нацыянальнага руху і беларускай літаратуры як Карусь Каганец.
Імкнучыся ўдасканаліць свае мастацкія здольнасьці, Кастравіцкі паступіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, лепкі і дойлідзтва, дзе ўразіў прафэсуру, стварыўшы надзвычай псыхалягічны скульптурны партрэт цара Івана Жахлівага.
Аднак грошай на завяршэньне адукацыі не хапіла. Ажаніўшыся, Карусь пасяліўся на роднай бацькавай Койданаўшчыне ва ўрочышчы Лісіныя Норы.
Сябры калямбурылі, што якраз адседжвацца ў норах ён не зьбіраўся.
Каганец стаў адным з заснавальнікаў нашай першай палітычнай партыі Грамады. Ягоную адметную постаць зь вялікім горбам – вынікам дзіцячага калецтва – яшчэ ў 1970-я гады прыгадвалі старыя жыхары койданаўскіх вёсак. За агітацыйную дзейнасьць сярод сялянаў быў атрыманы “ганарар” у выглядзе году менскага астрогу. У вязьніцы Карусь шмат пісаў і маляваў ілюстрацыі да твораў свайго турэмнага суседа – Якуба Коласа.
Увесну 1917-га Каганец, тады ўжо знаны аўтар “Беларускага лемантара” і вадэвілю “Модны шляхцюк”, старшыняваў на зьезьдзе беларускіх нацыянальных арганізацыяў, дзе абмяркоўваўся далейшы лёс краю.
Ён памёр ад сухотаў увесну 1918-га, пасьпеўшы пачуць пра абвяшчэньне незалежнасьці БНР. Дарэчы, у тым самым годзе свае апошнія радкі напісаў Карусёў сваяк францускі паэт Гіём Апалінэр (сапраўднае імя – Вільгельм Апалінар Кастравіцкі). Маёнтак ягоных продкаў пад Наваградкам таксама быў сканфіскаваны пасьля паўстаньня 1863-га.