Караткевіч: “Вольга, што вы сёньня выкладалі?”
Корсак: “Спартовыя бальныя танцы. Я выкладаю на чацьвёртым курсе Беларускага дзяржаўнага пэдунівэрсытэту студэнтам па спэцыяльнасьці “Усясьветная мастацкая культура, рытміка і харэаграфія”.
Караткевіч: “А вы не выкладаеце проста для жадаючых навучыцца танцаваць?”
Корсак: “Выкладаю. Таму, калі ёсьць жадаючыя спартыўнымі бальнымі танцамі, можна са мной зьвязацца, і мы паспрабуем што-небудзь зрабіць”.
Ці танцавальны народ беларусы?
Караткевіч: “Скажыце, ці расьце цікавасьць да танца ў Беларусі?”
Корсак: “Безумоўна. Вельмі вялікая цікавасьць на дадзены момант да танцаў, асабліва да спартовых бальных танцаў. Калі я пачынала, я была адна на школу, якая займалася імі, а зараз гэта вельмі масава, шмат у якіх школах, клюбах, палацах культуры – паўсюль ёсьць гурткі, студыі, клюбы бальнага танца, таму зараз не праблема знайсьці добрага спэцыяліста і зь ім пазаймацца”.
Караткевіч: “А з чым вы зьвязваеце гэты рост цікавасьці да танцаў?”
Корсак: “Па-першае, масавасьць пачалася напрыканцы 1980-х – пачатку 1990-х, адпаведна, вырасла ўжо цэлае пакаленьне добрых танцораў, якія на дадзены момант сталі ўжо добрымі выкладчыкамі, трэнэрамі”.
Караткевіч: “Ці маглі б вы сказаць, што танцавальнасьць можа быць уласьцівасьцю мэнтальнасьці пэўнага народа?”
Корсак: “Напэўна, не. Ёсьць прафэсіяналізм, прафэсійныя і непрафэсійныя выкладчыкі. Навучыць танчыць можна любога, але каб навучыць добра танчыць – чалавек мусіць прайсьці пэўны адбор”.
Караткевіч: “Беларусы, яны, як народ, схільныя да танцаў?”
Корсак: “Зараз паўсюль ёсьць танцы клясычныя і народныя, і сучасныя, і спартовыя бальныя, таму мне здаецца, што мы вельмі танцавальны народ. Мне здаецца, што дзеці зараз ператвараюцца ў танцуючую нацыю, насамрэч. Вельмі добра, што ў нас людзі імкнуцца да танцаў, і палова апытаных якраз такі называла спартовыя бальныя танцы – і танга, і вальс, і самбу. То бок, гэта вельмі блізка да маёй спэцыяльнасьці, тое, чаго яны жадаюць”.
“Дзякуй, мама, табе”
Караткевіч: “Скажыце, пайсьці ў студыю бальных танцаў – гэта было жаданьне бацькоў, ці вы самі праявілі ў 6 гадоў цікавасьць да такога “небанальнага руху”?
Корсак: “Я, канечне, ужо не памятаю, але безумоўна гэта было рашэньне маёй мамы, і на дадзены момант я кожны дзень ёй дзякую, што яна аддала мяне менавіта ў гэтую спэцыяльнасьць, якая мне, па-першае, па душы, па-другое, гэта вельмі прыгожая спэцыяльнасьць, таму – дзякуй, мама, табе”.
Караткевіч: “Які ваш любімы танец?”
Корсак: “Пасадобле. Гэта гішпанскі танец, ён вельмі такі пастановачны і вельмі цікавы”.
Караткевіч: “А беларускі танец які вы любіце і танцуеце?”
Корсак: “Я ўвогуле спэцыяліст па спартовых бальных танцах, але ўва ўнівэрсытэце культуры, дзе я навучалася, у нас быў вялікі курс народнага танца – мне падабаюцца полькі”.
Караткевіч: “Вы кажаце, што бальныя танцы – таксама спартовыя?”
Корсак: “Гэта зараз прынятая такая ўсясьветная тэрміналёгія. У спартовы бальны танец уваходзяць 5 танцаў лацінаамэрыканскіх і 5 танцаў эўрапейскіх”.
Караткевіч: “А ці ёсьць бальны танец неспартовы?”
Корсак: “Тэрмін бальны танец таксама ўжываўся да гістарычных побытавых танцаў – палянэзаў, мазурак, кадрыляў – то бок, тое, што танцавалася на балях”.
Караткевіч: “А які для вас быў самы складаны танец?”
Корсак: “Яны ўсе вельмі складаныя на такім спартовым узроўні”.
Караткевіч: “А які – самы складаны для вашых навучэнцаў?”
Корсак: “Цяжка сказаць. Самае складанае ня гэта. Мне здаецца, што ўвогуле людзям, асабліва малым дзецям, вельмі цяжка слухаць музыку, вызначаць моцныя і слабыя долі, пачынаць рух на "раз" – гэта вельмі складана... А далей усё ўжо прасьцей”.
У Беларусі вельмі нізкая танцавальная культура
Караткевіч: “Што б вы параілі нашым слухачам, якія не наважваюцца танцаваць – якую праблему трэба перадусім пераадолець?”
Корсак: “Напэўна, псыхалягічную. Я б ім параіла знайсьці месца, дзе б яны займаліся – зь верасьня паўсюль будуць наборы, калі ласка, ідзіце і танцуйце, гэта вельмі добры занятак”.
Караткевіч: “Калі казаць пра танцавальную культуру, то напрыклад у Чэхіі рэгулярна праводзяцца балі, для гэтага прадаюцца спэцыяльныя сукенкі, у Польшчы тое ж самае... Як бы вы ахарактарызавалі традыцыю, культуру танца ў сучаснай Беларусі, калі гэта ня тычыцца нейкіх фальклёрных імпрэз, а такіх прыватных?”
Корсак: “Вельмі нізкая культура, таму што ў школах гэта, на жаль, не выкладаецца. Калі выкладалася, то ў вельмі малых аб''ёмах. Але зараз гэта вельмі масава, і таму гэтыя дзеці зь 1-й па 5-ю клясу пакажуць, калі вырастуць, на нейкіх сваіх імпрзах прыватных, што яны ўмеюць”.
Караткевіч: “Калі ўзяць беларускія танцы – якая сувязь паміж тэкстамі фальклёрных песень і танцамі?”
Корсак: “Сувязь толькі ў тым, што гэтыя ўсе складнікі адлюстроўваюць душу народа, яго характар, што яны адпавядаюць таму народу, зь якога яны выйшлі”.
“Ніякага гаротнага стану беларускай мовы няма. Мова жыве, і заўсёды будзе жыць”
Караткевіч: “У 2002 г. вы выдалі "Расейска-беларускі харэаграфічны слоўнік", цяпер працуеце над расейска-беларускім слоўнікам спартовага танцу. І заняткі вы вядзеце па-беларуску. Шмат гаворыцца пра праблемы зь беларускай мовай, пра праблемы з падручнікамі ў нейкіх базавых галінах адукацыі – а вы ўзяліся за слоўнік спартовага танцу. Вы верыце ў лёс беларускай мовы?”
Корсак: “Я ня тое што веру, я бачу, што яна ёсьць, і лічу, што ніякага гаротнага стану няма. Мы прыходзім ва ўнівэрсытэты, выкладаем так, як мы лічым лепшым, і студэнты нармальна ўсё гэта ўспрымаюць. Таму мова жыве, і заўсёды будзе жыць”.
Караткевіч: “На жаль, прыходзіцца задаваць такое пытаньне – чаму вы беларускамоўны выкладчык? Гэта нейкі выбар, ці гэта, можа, зь сямейнай традыцыі?”
Корсак: “Я, як любы звычайны чалавек, была расейскамоўнай, але падчас студэнцтва ў мяне было беларускамоўнае навучаньне ва ўнівэрсытэце культуры, і гэта зрабіла на мяне пэўнае ўзьдзеяньне, а таксама сябры, якія размаўлялі па-беларуску і толькі па-беларуску – зараз мая сям''я цалкам беларускамоўная”.
Вольга Корсак атрымлівае дыплём Таварыства беларускай школы за разьвіцьцё нацыянальнай адукацыі і асьветы
Караткевіч: “А ці няма прэтэнзіяў з боку навучэнцаў – маўляў, перайдзіце на беларускую мову, бо нейкая тэрміналёгія незразумелая...”
Корсак: “Не, такога не было. Я адразу прыйшла і сказала, што я буду выкладаць па-беларуску. Ім гэта было дзіўна, бо яны ніколі ня чулі, што выкладаюць танец па-беларуску – я ўвогуле сама пра такога выкладчыка ня чула. І я сказала, што будзе так і ўсё, і гэта не абмяркоўваецца”.
Танец – найлепшы фітнэс
Караткевіч: “Думаю, што шмат каго з нашых слухачоў закране факт, што вы сталі чэмпіёнкай сьвету ў танцах і танцавалі з інвалідам-вазочнікам Барысам Бачкоўскім. Гэта было ў Токіё – раскажыце пра гэты фэстываль...”
Корсак: “Гэта не фэстываль. Па-першае, мы з Барысам Бачкоўскім танчым з 1996 году. Мы сталі ў пару, мяне запрасілі – мы былі першая пара на постсавецкай прасторы, якая занялася гэтым відам спорту – спартовымі танцамі на вазках. І ўжо праз год актыўных трэніровак мы сталі чэмпіёнамі сьвету. Таму гэта быў не фэстываль, а чэмпіянат сьвету. Пасьля гэтага мы яшчэ шмат чаго дасягалі, былі на чэмпіянатах Эўропы, сьвету, але гэта – самае значнае дасягненьне – Японія, 1998 год, чэмпіёны сьвету па танцах”.
Караткевіч: “Які вы танцавалі танец?”
Корсак: “Мы танцавалі пяць танцаў – там былі эўрапейская і лацінаамэрыканская праграмы. Пералік танцаў аднолькавы ва ўсіх краінах сьвету. Людзі, якія займаюцца тут танцамі ці ў Злучаных Штатах, ці ў Празе – яны ўсе маюць аднолькавую праграму – не аднолькавыя элемэнты, а аднолькавыя танцы: “ча-ча-ча” ці “пасадобле” могуць мець абсалютна адрозныя кампазыцыі”.
Караткевіч: “Я бачыла адзін са здымкаў, дзе вы з Барысам Бачкоўскім – ён сядзіць у беларускай нацыянальнай кашулі. Як вы выбіраеце свае строі?”
Корсак: “Гэта дыктуе сам танец. Для спартовых танцаў ёсьць пэўныя крытэры па касьцюмах, якія зацьверджаны міжнароднай фэдэрацыяй спартовага танцу, і тут мы можам вар''іраваць фасон, колер, але ў прынцыпе ўсе сукенкі падобныя, бо мы ўсе мусім быць у аднолькавых умовах. А калі мы ўжо танчылі ня толькі на спаборніцтвах, але і на фэстывалях, на канцэртах, тады мы ўжо падбіралі касьцюм для нашага танцу. Адным з танцаў быў танец "Александрына" на песьню "Песьняроў", там мы ўжо падбіралі пад вобраз”.
Караткевіч: “Гэтае пытаньне можа, варта было б задаць Барысу Бачкоўскаму... Для танццаў для чалавека, які на вазку – патрэбны нейкі спэцыяльны вазок?”
Корсак: “Так. Калі я танчыла са здаровымі партнэрамі, я пра гэта не задумвалася. Але калі я трапіла ў рэабілітацыйны працэс, у працэс працы з інвалідамі розных катэгорый, я даведалася, што для розных відаў спорту для інвалідаў-вазочнікаў існуюць розныя вазкі, то бок, вазок для танцу і вазок для баскетболу будзе розны. Існуюць розныя мадэлі, і яны, на жаль, для беларускіх інвалідаў вельмі дарагія”.
Караткевіч: “Скажыце – ці бываюць у вас праблемы зь лішняй вагой?”
Корсак: “Не. Калі ты займаесься танцам, рухаесься, то,безумоўна – не”.
Караткевіч: “А ці ёсьць нейкія сакрэты вашага фітнэсу?”
Корсак: “Рэгулярна займацца танцамі”.
Караткевіч: “У што верыце вы?”
Корсак: “У дапамогу маёй сям''і – гэта мой муж і мая мама”.
Караткевіч: “Ваш муж танцуе?”
Корсак: “Не”.
Караткевіч: “А як ён ставіцца да вашых танцаў?”
Корсак: “Цудоўна. Яму падабаецца”.