Журналіста Андрэя Пачобута перавялі ў сьледчы ізалятар Гарадзенскай турмы № 1. 12 красавіка яго наведаў адвакат Аляксандар Бірылаў.
Да Андрэя Пачобута ўжылі меру стрыманьня — знаходжаньне пад вартай. Спачатку яго арыштавалі на трое сутак, ён сядзеў у міліцэйскім ізалятары Кастрычніцкага РАУС Горадні. Затым яму працягнулі ўтрыманьне за кратамі на два месяцы.
Супраць журналіста польскай "Газэты Выборчай" гарадзенца Андрэя Пачобута з 28 сакавіка вядзецца крымінальная справа па двух артыкулах: 368 (частка першая) —"Абраза прэзыдэнта" і 367 (частка першая) — "Паклёп на прэзыдэнта".
Сьледзтва вядзе Гарадзенская абласная пракуратура. У аснове справы — публікацыі Андрэя Пачобута, большая частка якіх узятая з "Газэты Выборчай", іншыя — зь яго прыватнага блогу і з сайту "Белорускі партызан".