Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнешні доўг Беларусі дасягнуў ліміту


Міністэрства фінансаў Беларусі распаўсюдзіла паведамленьне, што зьнешні дзяржаўны доўг краіны наблізіўся да ўзроўню ліміту і склаў на 1 сакавіка каля 10,6 мільярда даляраў. Зацьверджаны ліміт дзярждоўгу складае 11 мільярдаў даляраў.

Паведамленьне Мінфіну цытуе «РИА-Новости».

"Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі за лютым 2011 года павялічыўся на 0,9% і на 1 сакавіка быў на ўзроўні 32103,9 мільярда беларускіх рублёў (каля 10,6 мільярда даляраў) ", - гаворыцца ў паведамленьні Мінфіна.

Пры гэтым запазычанасьць, гарантаваная ўрадам, складае 2,3% усяго вонкавага абавязку. Гэты паказчык за люты павялічыўся на 13,9%. Доўг цэнтральнага ўраду складае 97,7%, прычым уся запазычанасьць сфарміравана доўгатэрміновымі пазыкамі.

Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі за люты 2011 году павялічыўся на 4,3% і склаў на пачатак сакавіка 9,707 трыльёна беларускіх рублёў (каля 3,2 мільярда даляраў).

Раней Беларусь зьвярнулася да ўраду РФ па крэдыт памерам 1 мільярд даляраў і да антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС па крэдыт памерам 2 мільярды даляраў.

Нацбанк Беларусі чакае атрыманьня крэдыту ў красавіку сёлета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG