«Дысыдэнты кажуць поп-зоркам: Не сьпявайце ў Беларусі», — артыкул пад такім загалоўкам апублікаваны ў суботу ў брытанскай газэце «Independent».
«Беларускія дысыдэнты заклікаюць міжнародных зорак байкатаваць Беларусь на знак пратэсту супраць зьняволеньня сотняў дэмакратычных актывістаў.
Шакіра і Мобі, сьпевакі, якія традыцыйна падтрымліваюць прагрэсіўныя палітычныя рухі, на працягу бліжэйшых двух месяцаў павінны выступіць з канцэртамі ў Менску. Змагары за правы чалавека заклікаюць іх адмовіцца ад гэтых плянаў. Рок-гурт Deep Purple, які мае адданых прыхільнікаў у былых савецкіх рэспубліках, павінен выступіць на дзяржаўнай „Менск-Арэне“ ужо ў нядзелю», — піша Independent.
Газэта нагадвае падзеі апошніх месяцаў у Беларусі, калі больш за 700 актывістаў дэмакратычнага руху былі арыштаваныя падчас жорсткага падаўленьня апазыцыі сіламі «апошняй дыктатуры Эўропы». Практычна ўсім палітыкам, якія адважыліся выступіць супраць Аляксандра Лукашэнкі, былі прад’яўленыя абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, за якія ім пагражаюць працяглыя тэрміны пазбаўленьня волі. Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Эўропе, у якой дзейнічае сьмяротнае пакараньне.
Вядомыя дысыдэнты з трывогай адрэагавалі на тое, што, нягледзячы на працяг уціску на дэмакратычныя сілы і шырока распаўсюджаныя парушэньні правоў чалавека, поп-зоркі па-ранейшаму гатовыя выступаць у Беларусі, краіне, дзе 80 працэнтаў прамысловасьці — у тым ліку амаль усе найбуйнейшыя стадыёны, на якіх можна выступаць — належаць дзяржаве.
«Я была ўзрушана, калі пачула, што гэтыя артысты прыяжджаюць выступаць у Беларусь, — кажа Ірына Багданава, сястра зьняволенага кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. — На працягу сучаснай гісторыі выбітныя сьпевакі, спартсмэны і музыканты заўсёды займалі прынцыповыя пазыцыі ў дачыненьні да краін, у якіх парушаліся правы чалавека і дзе не было свабоды і справядлівасьці».
Натальля Каляда, член групы «Free Belarus Now», якая прадстаўляе сем’і тых, хто быў арыштаваны беларускімі уладамі, заявіла: «Мы зьвяртаемся да артыстаў з просьбай адмяніць свае канцэрты ў Беларусі, паколькі любы візыт дасьць знак дыктатару Аляксандру Лукашэнку, што выкраданьні людзей, забойствы і катаваньні ў турмах КДБ зьяўляюцца прымальнымі».
Актывісты выказалі асаблівае зьдзіўленьне, што Шакіра і Мобі — якія ў мінулым выступалі супраць парушэньняў правоў чалавека — пагадзіліся выступаць у Менску.
Калюмбійская сьпявачка Шакіра — «пасол добрай волі UNICEF», кіруе сваім дабрачынным фондам для дзяцей і рэгулярна выступае ў падтрымку прагрэсіўных палітыкаў у Лацінскай Амэрыцы і Злучаных Штатах. У мінулым годзе яна была адной з шэрагу вядомых знакамітасьцяў, якія выступілі супраць спрэчных іміграцыйных законаў у Арызоне. Амэрыканскі кампазытар Мобі раней выступаў для Move On — амэрыканскай дабрачыннай арганізацыі, якая зьбірае грошы для прагрэсіўных палітыкаў, ён таксама дапамог стварыць фонд па зборы сродкаў для Тыбэту.
Канцэрт Шакіры — гэта частка яе глябальнага турнэ «The Sun Comes Out», прызначаны на 19 траўня ў «Мінск-Арэне». Беларускія сайты ўжо пачалі продаж квіткоў на канцэрт Мобі, які павінен адбыцца 12 чэрвеня, хоць на афіцыйным сайце Мобі яго да гэтага часу няма.
Прадстаўнікі абодвух артыстаў пакуль не адказалі на неаднаразовыя просьбы рэдакцыі Independent пракамэнтаваць, ці камфортна ім выступаць у Беларусі з улікам сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.

На працягу сучаснай гісторыі выбітныя сьпевакі, спартсмэны і музыканты заўсёды займалі прынцыповыя пазыцыі ў дачыненьні да краін, у якіх парушаліся правы чалавека і дзе не было свабоды і справядлівасьці.