Паводле інфармацыі расейскай газэты, Аляксандар Лукашэнка накіруецца ў Італію, дзе ў яго заплянаваныя сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Сэрджа Матарэлам і папам Рымскім Францішкам.
Прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант паведаміла карэспандэнту Свабоды з гэтай нагоды:
«Гэтае пытаньне прапрацоўвалася даўно. На гэты момант я магу сказаць, што такая паездка ў плянах ёсьць. Але пра канкрэтныя тэрміны і праграму візыту пакуль гаварыць не магу. Пра гэта будзе абвешчана пазьней».
Лукашэнка ўжо наведваў Італію і Ватыкан у 2009 годзе падчас мінулага пацяпленьня беларуска-эўрапейскіх адносінаў. Тады ён сустрэўся з тагачасным прэм’ер-міністрам ураду Італіі Сільвіё Бэрлюсконі, а таксама папам Рымскім Бэнэдыктам.