Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дынько: «Спалучэньне «hard news» і «soft news» было сакрэтам посьпеху «Нашай Нівы» ў апошнія 6 гадоў


Ад 1 ліпеня газэта «Наша Ніва», якая цяпер выходзіць на паперы штотыдзень, стане штомесячнікам на 24 старонках. За інтэрнэтам, на думку рэдакцыі, будучыня. Гэта тэхналягічная рэвалюцыя, якая адбываецца па ўсім сьвеце.

Праз чвэрць стагодзьдзя пасьля аднаўленьня «Нашай Нівы» газэта цалкам пераходзіць у інтэрнэт. Гэта будзе ў першую чаргу інтэрнэт-сайт NN.BY, распавёў Свабодзе галоўны рэдактар выданьня Андрэй Дынько:

Андрэй Дынько
Андрэй Дынько

«Сайт будзе галоўным. «Наша Ніва» канчаткова пераходзіць у інтэрнэт-фармат. А газэта будзе штомесячнікам, які захавае традыцыі, культуру друкаванага выданьня, будзе публікаваць самыя важныя тэксты. Канечне, паколькі гэта будзе штомесячнік, ён будзе больш культурніцкі, гэта будзе газэта рэфлексіяў, літаратуры, гісторыі, філязофіі. Такім чынам, штомесячнік будзе разьлічаны на таго чытача, які любіць чытаць доўгія, больш складаныя матэрыялы.

Але трэба разумець, што будучыня беларускай культуры залежыць ад таго, наколькі беларусы здолеюць разгарнуцца ў інтэрнэце.

Наша супэрыдэя ў тым, што сродак масавай інфармацыі павінен быць беларускамоўны і незалежны, і выдаваны беларусамі. Мы гэтую супэрыдэю рэалізоўвалі і рэалізоўваем. Гэта тэхналягічная рэвалюцыя, якая адбываецца па ўсім сьвеце.

Будучыня беларускіх СМІ, як і будучыня беларускай культуры, залежыць ад саміх беларусаў. Беларусы ня могуць спадзявацца на тое, што яны будуць вечна карыстацца СМІ, якія фінансуюцца замежнымі дзяржавамі.

У любым разе, будучыня беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, як і будучыня беларускай культуры, залежыць ад саміх беларусаў. Беларусы ня могуць спадзявацца на тое, што яны будуць вечна карыстацца сродкамі масавай інфармацыі, якія фінансуюцца замежнымі дзяржавамі.

Тут няма выйсьця. Або беларуская дзяржава павінна таксама фінансаваць незалежныя сродкі масавай інфармацыі — на што сёньня мы спадзявацца ня можам, бо беларуская дзяржава застаецца ў старых шаблёнах мысьленьня, яна працягвае дзяліць сьвет уздоўж тых самых разьдзяляльных лініяў, якія існавалі ў 20-м стагодзьдзі. Або беларускае грамадзтва будзе фінансаваць тым ці іншым спосабам свае ўлюбёныя выданьні.

Раней людзі фінансавалі выданьні шляхам падпіскі на іх. Цяпер яны павінны фінансаваць свае выданьні шляхам разьмяшчэньня ў іх рэклямы, а таксама шляхам ахвяраваньняў на іх выхад. У інтэрнэце гэта неабходнасьць.

І самы вялікі выклік, які стаіць і перад «Нашай Нівай», і перад «Народнай Воляй», і перад рэгіянальнымі выданьнямі, такімі як «Рэгіянальная газета», «Весткі інфо» — знайсьці спосаб, каб грамадзтва фінансавала іх выхад.

У выпадку з «Нашай Нівай» трэба, каб людзі падпісваліся на папяровы штомесячнік, і таксама паралельна каб яны разьмяшчалі платную рэкляму на сайце «Нашай Нівы».

— Усе інтэрнэт-сайты пажаўцелі. І ў «Нашай Ніве» цяпер зьяўляецца так званая «сьвецкая хроніка», крымінальная хроніка, «чарнуха». Гэта таксама спосаб прывабіць чытача?

— Не згаджаюся, што ўсе пажаўцелі. Я думаю, што беларусы празь недахоп добрай адукацыі слаба разумеюць, што такое жоўтая газэта, што такое таблёід, і зьмешваюць паняцьці.

«Наша Ніва» за апошнія 6 гадоў у інтэрнэце зрабіла вялізны рывок дзякуючы таму, што яна першай сярод беларускамоўных выданьняў адчула той фармат інтэрнэт-выданьня, які найбольш запатрабаваны.

«Наша Ніва» за апошнія 6 гадоў у інтэрнэце зрабіла вялізны рывок дзякуючы таму, што яна першай сярод беларускамоўных выданьняў адчула той фармат інтэрнэт-выданьня, які найбольш запатрабаваны. Гэта той фармат, які цяпер масава выкарыстоўваюць самыя папулярныя СМІ ў ЗША і Заходняй Эўропе: спалучэньне, па-амэрыканску кажучы, «hard news» і «soft news». Гэта значыць, спалучэньне сур’ёзных навін, сур’ёзнай аналітыкі — і забаўляльных матэрыялаў.

У гэтым адрозьненьне інтэрнэт-сайтаў, інтэрнэт-парталаў ад ранейшых сродкаў масавай інфармацыі. Раней мы проста не заўважалі, адкуль атрымлівалі інфармацыю: штосьці атрымлівалі з газэт, штосьці з тэлебачаньня. Цяпер усё гэта паяднанае ў межах парталаў. Вось гэты фармат — спалучэньне «hard news» і «soft news» — і быў сакрэтам посьпеху «Нашай Нівы» ў мінулыя 6 гадоў.

Але і інтэрнэт мяняецца, і цяпер перад намі паўстаюць новыя задачы. Многія не заўважылі яшчэ, але сёньня большасьць людзей у Менску атрымлівае навіны не з кампутара, а праз мабільны тэлефон. І гэта мяняе да нас патрабаваньні. Той, хто ня будзе адчуваць гэтага, той будзе адміраць.

СМІ павінны даваць ясную і праўдзівую карціну таго, што адбываецца ў гэтым сьвеце. Калі хтосьці стварае ілюзорную карціну сьвету, то ён робіць сваім чытачам мядзьведжую паслугу.

Сайт «Нашай Нівы» будзе паступова мяняцца, да яго будзе больш увагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG