Паводле чэскай паліцыі, вінаватым у аварыі беларускага турыстычнага аўтобусу ў Чэхіі ў пачатку студзеня сёлета быў быў беларускі кіроўца, які не дапасаваў хуткасьць язды да стану дарогі, паведамляюць чэскія мэдыі.
Сёлета 6 студзеня каля Нахаду ў паўночнай Чэхіі перакуліўся турыстычны аўтобус, які перавозіў 49 чалавек зь Беларусі — дзяцей і іх бацькоў. У аварыі было параненых 16 пасажыраў. Адзін з падлеткаў у непрытомным стане знаходзіўся нейкі час ў шпіталі ў Градэц Кралавэ, потым быў перавезены ў Беларусь, дзе, не прыйшоўшы да прытомнасьці, памёр.
Адразу пасьля аварыі паліцыя ў Нахадзе распачала крымінальную справа ў адносінах да кіроўцаў беларускага аўтобуса паводле артыкулу, які гаворыць аб «пашкоджаньні здароўя празь нядбаласьць». Цяпер сьледзтва закончылася, і чэскае паліцыя мяркуе перадаць яго матэрыялы беларускаму боку.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1