Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тураве прайшоў сёмы «Фэст кулікоў». Фотарэпартаж


З 1999 году ў Тураве працуе адзіная ў Беларусі станцыя кальцаваньня птушак. Яна разьмешчана на ўскрайку гораду і выходзіць на вялізны поплаў, дзе штогод гняздуюцца дзясяткі тысяч пералётных птушак. Каб паказаць важнасьць гэтага месца для прыроды, тут ужо сёмы раз зладзілі «Фэст кулікоў».

Фотагалерэя ў вялікім памеры тут

Фэст птушак праводзяць грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і ўлады Жыткавіцкага раёну

У адрозьненьне ад шмат якіх гарадзкіх сьвятаў, «Фэст кулікоў» цалкам прасякнуты птушынай тэматыкай

У 2009 годзе ў цэнтры Турава ўсталявалі адзіны ў краіне помнік куліку-марадунцы. У 2011 годзе вандалы яго зламалі, прыйшлося мяняць на новы

У дзень фэсту каля Тураўскага лугу арнітолягі назіралі за птушкамі. Сярод «бёрдўочараў» можна было сустрэць часовага паверанага ў справах ЗША Скота Роланда

З цэнтру гораду да станцыі кальцаваньня курсавалі маршруткі

Так выглядае адзіная ў Беларусі станцыя кальцаваньня птушак. Спаміж шараговай забудовы яе выдзяляе толькі малюнак птушкі на плоце

Штогод тут кальцуюць каля трох тысяч птушак. Зьвесткі пра кожную асобіну заносяць у журнал

Кожнае кальцо — унікальнае. Па ім можна прачытаць час і месца, дзе кальцавалі птушку

Так выглядае Тураўскі луг увесну. На 500 гектараў птушкі зьлятаюцца дзясяткамі тысяч. У 2014 годзе тут налічылі 200 тысяч птушак

Пасткі, расстаўленыя на лузе, правяраюць кожную гадзіну. Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама валянтэры ад АПБ падплываюць да пастак на байдарках днём і ноччу

Павел Пінчук, дырэктар Беларускага цэнтру кальцаваньня птушак, праводзіць у Тураве да 8 месяцаў на год

Навукоўцы абмяраюць злоўленага куліка-марадунку

Гэты кулік быў акальцаваны ў Тураве 12 год таму. Рэдка здараецца, каб адна і тая ж птушка двойчы трапіла ў пастку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG