Азэрбайджанскія ўлады распачалі справу ў дачыненьні да кіраўніцтва і журналістаў незалежнага каналу Мэйданы ТБ — аднаго зь нямногіх незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія распавядаюць пра падзеі ў краіне.
Паводле словаў юрыста Эльчын Садзігава, які прадстаўляе тэлеканал, расьсьледаваньне вядзе Пракуратура па цяжкіх злачынствах, і яно ўсё яшчэ працягваецца. Абвінавачваньні ў незаконным вядзеньні бізнеэсу, ухіленьні ад выплаты падаткаў, злоўжываньні паўнамоцтвамі і іншых артыкулах могуць быць прад’яўленыя 15 і больш супрацоўнікам каналу.
Улады спрабуюць зьвязаць дзейнасьць Мэйданы ТБ з жнівеньскімі падзеямі ў Мінгачавіры — чацьвёртым па велічыні горадзе Азэрбайджану. Пасьля таго, як у мясцовым паліцэйскім участку загадкава памёр 27-гадовы Бахруз Гаджыеў, затрыманы за ўжываньне і распаўсюджваньне наркотыкаў, у горадзе пачаліся масавыя пратэсты, якія перарасьлі ў беспарадкі. Паліцыя сьцвярджае, што Гаджыеў зрабіў самагубства, але сваякі затрыманага сьцьвярджаюць, што перад сьмерцю яго катавалі: на пасьмяротных фотаздымках мужчыны нібыта бачныя сьляды паразы электрашокерам і сінякі ад удараў дубінкамі.