Талака — гэта добраўпарадкаваньне ўрочышча: прыборка сьмецьця, расчыстка тэрыторыі, усталяваньне крыжоў. Чарговы сэзон актывісты распачалі акцыяй «Няхай палеглым сьпяваюць птушкі», разьмясьціўшы на дрэвах каля двух дзесяткаў шпакоўняў. Талаку ў Курапатах у гэты дзень правялі таксама актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.