Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Іржы Марван — сябар беларусаў і беларускай культуры


Іржы Марван
Іржы Марван

У сераду 13 красавіка памёр прафэсар Іржы Марван, вядомы чэскі славіст і балтыст. Прафэсару Марвану было 80 гадоў.

Да апошняга часу Іржы Марван (1936-2016) працаваў на пэдагагічным факультэце Ўнівэрсытэту ў Усьці над Лабэм. Ён таксама чытаў лекцыі ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе.

Прафэсар Марван глыбока цікавіўся беларускай мовай і культурай. Да ХV зьезду славістаў, які адбыўся ў Менску ў жніўні 2013 году, ён разам з калегамі падрыхтаваў зборнік артыкулаў чэскіх і беларускіх аўтараў «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі» з матэрыяламі зь беларускай лінгвістыкі і філялёгіі, а таксама культуры, гісторыі, фальклярыстыкі і эканомікі. Выданьне адзначаецца тым, што ўтрымлівае некалькі артыкулаў, напісаных на беларускіх мікрамовах (сублінгвах).

Прафэсар Марван неаднаразова наведваў Радыё Свабода. Дзякуючы яго спрыяньню у Карлавым унівэрсытэце ў Празе праводзіліся курсы беларускай мовы, якія вёў наш рэдакцыйны калега Юрась Бушлякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG