Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блізкія мовы


– А чё, эт правда, что белорусскій очень похож на русскій?

Я ведаў, што наступнай фразай элегантнага спадарожніка зь Піцеру будзе: «А скажіте что-нібудь по-белорусскі!» І мне давядзецца ў каторы раз доўга раскачвацца: «Ну ня ведаю... Ну што Вам сказаць?» Таму я вырашыў адразу прадэманстраваць блізкасьць моваў:

– Так. Беларуская вельмі падобная на іншыя славянскія мовы, у тым ліку на расейскую. Вы бяз цяжкасьцяў здольны зразумець сэнс маіх словаў, як я разумею вас...

– Чё там со славянамі? – скрывіўся ён і дадаў:

– Моя жена – філолаг. Она ўверена, что белорусскій – эт тот, на котором выступает Ваш презідент...

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG