Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікаў са Слоніма не пусьцілі ў Менск


Мікрааўтобус зь імі затрымалі на выезьдзе з горада — машына нібыта можа быць скрадзеная.

Слонімскіх прадпрымальнікаў затрымалі па дарозе ў Менск, 12-13 чалавек на мікрааўтобусе міліцыя суправаджае ў аддзяленьне, паведаміў Свабодзе сябра рады грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Віктар Марчык.

«Быў сход у пятніцу, прадпрымальнікі падпісалі заяву са зваротам, зьбіраліся везьці ў Менск, каб перадаць. На выезьдзе са Слоніма затрымалі, спачатку мурыжылі, а потым аказалася, што аўтобус нібы лічыцца ва ўгоне, трэба праверыць. Паехалі ў МУС, але думаю, нічога не пагражае, бо мы нічога не парушаем. Мы ехалі, каб завезьці зварот, на што маем поўнае права як грамадзяне».

Па словах Марчыка, у Менск могуць даехаць і іншыя слонімскія прадпрымальнікі — хто сёньня выехаў на ўласных аўто, хто прыезаў у сталіцу раней.

Выпадак пад Слонімам — ня першая перашкода прадпрымальнікам. Лідэру баранавіцкага прадпрымальніцкага руху Міколу Чарнавусу 12 сакавіка ўручылі позву ў міліцыю на час, калі ў Менску будуць зьбірацца прадпрымальнікі.

Прадпрымальнікі з усёй краіны зьбіраюцца 14 сакавіка а 13-й гадзіне масава падаваць заявы з патрабаваньнем скасаваньня ўказу №222 ў Міністэрства па падатках і зборах пад Домам ураду. Туды іх заклікалі Мікалай Статкевіч і Анатоль Шумчанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG