Трайны ўдар: тры пытаньні для трох аналітыкаў. Абмяркоўваюць Аляксандра Дынько, Аляксей Знаткевіч і Сяргей Навумчычк.
Дынько: Чарговае сацыялягічнае апытаньне прымусіла задумацца, каго сучасныя беларусы лічаць героем. Інстытут сацыяльнай трансфармацыі і БІСС прыводзяць дадзеныя, паводле якіх сярод сваіх аўтарытэтаў суайчыньнікі называюць і Марка Шагала, і Лідзію Ярмошыну і Васіля Быкава. Праўда, гэтыя асобы набралі ўсяго 0,3. Савецкі лідэр Пятро Машэраў мае 0,4, а Мікалай Статкевіч аж паўпрацэнты. Найбольш мае прыгажуня-біятляністка Дар’я Домрачава - 2,4%. А больш за ўсіх набраў Аляксандр Лукашэнка - 9,1%.
З аднаго боку, разнастайнасьці ўпадабаньняў беларусаў можна парадавацца – ёсьць у гэтым сьпісе і пісьменьнікі і мастакі, і чыноўнікі, і кіраўнікі, музыкі і спартсмэны, мужчыны і жанчыны, нашыя сучасьнікі і тыя, чыім даробкам мы карыстаемся ўжо ня першае дзесяцігодьдзе.
Калі параўнаць гэтыя вынікі з дадзеным, напрыклад, вядомага расейскага праекту Імя Расеі, дык там сярод першых 12 імёнаў спрэс цары, жорсткія кіраўнікі і іншыя правадыры – ад Аляксандра Неўскага да
Калі параўнаць гэтыя вынікі з дадзеным, напрыклад, вядомага расейскага праекту Імя Расеі, дык там сярод першых 12 імёнаў спрэс цары, жорсткія кіраўнікі і іншыя правадыры
Івана Грознага, Пятра Першага і Леніна са Сталіным. Сталін, дарэчы, тады апынуўся на трэцім месцы, адразу пасьля рэфарматара Сталыпіна, і моцна ўразіў усю лібэральную публіку.
Але мне цяжка ўявіць сабе чалавека, які хацеў бы быць падобны да Лідзіі Ярмошынай. Думаю, гэта хутчэй таму, што для беларуса добрае выкананьне сваёй працы ўсё яшчэ вартае павагі – і ўжо ня важна, мастак ты, пісьменьнік ці кіраўнік выбарчага камітэта.
Няма ў гэтым сьпісе і герояў «чужой» гісторыі, што цешыць. Зьдзіўляе, што няма тут бізнэсмэнаў, папулярных цяпер айцішнікаў, дый увогуле тых, хто быў бы зьвязаны з сучаснымі тэхналёгіямі, вынаходніцтвамі. Ня трапіла ў гэты сьпіс і Сьвятлана Алексіевіч, што асабіста для мяне ставіць яго пад сумнеў.
Тое, што Лукашэнка апынуўся на першым месцы, мяне якраз зусім не зьдзіўляе. За доўгія гады, думаю, у беларусаў выпрацаваўся рэфлекс называць ягонае імя пры любой нагодзе. Але ёсьць лічба, якая сапраўды ўражвае: 83 працэнты сказалі, што герояў для іх няма. Пра што гэта сьведчыць? Мы жывем у негераічныя часы? Беларусы расчараваліся ва ўсім і спадзяюцца толькі на сябе? Беларусы сталі настолькі самастойныя, што могуць нарэшце абыйсьціся сваім розумам? Але чаму тады нас не захапляюць гістарычныя постаці, і савецкі кіраўнік Машэраў дагэтуль застаўся вяршыняй нашых уяўляеньняў пра кіраўніка краіны? Якое вашае меркаваньне, калегі, чаму ў беларусаў няма аўтарытэтаў?
Знаткевіч: Тут першае, што можна сказаць, як небясьпечна арыентавацца на мэдыі, нават Радыё Свабода, у разуменьні такіх рэчаў. Я толькі што раздрукаваў дасьледваньне “Патэнцыял салідарнасьці ў беларускім грамадзтве”, якое падрыхтавалі Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі і Беларускі Інстытут стратэгічных дасьледваньняў. Паводле яго якраз была гэтая навіна. Дакладная фармулёўка гэтага пытаньня была “Ці ёсьць сярод беларускіх культурных, грамадзскіх і палітычных дзеячаў такія, на якіх вы арыентуецеся ў сваіх дзеяньнях?”. Гэта адразу тлумачыць, чаму там няма расейцаў, Сталіна – таму што калі б пыталіся пра герояў, я падазраю, што Сталін патрапіў бы ў гэты сьпіс таксама. “Цяжка ўявіць сабе чалавека, які хацеў бы быць падобны да Лідзіі Ярмошынай” – па гэтай фармулёўцы даволі лёгка ўявіць сабе. У нас дзясяткі тысяч людзей працуюць у выбарчых камісіях, яны ня толькі хочуць, яны вельмі падобна працуюць да Лідзіі Ярмошынай, і мы маем
Калі палова працэнту адказала, што арыентуюцца на Міколу Статкевіча, сьведчыць пра тое, што людзі бяруць на сябе нейкую адказнасьць.
такія вынікі выбараў. Агулам гэтае дасьледваньне вельмі вялікае, там было шмат пытаньняў, і яно вымярала патэнцыял салідарнасьці ў беларускім грамадзтве. І адна з галоўных высноваў, якая напачатку там прысутнічала – што беларусы арыентуюцца найперш на людзей са свайго вузкага кола, сямейнікаў і сяброў. Значны менш аўтарытэт грамадзкіх дзеячаў. На героя можна арыентавацца ў сваіх памкненьнях, бачыць яго на п’едэстале, а тут пытаюцца “у сваіх дзеяньнях”. Калі палова працэнту адказала, што арыентуюцца на Міколу Статкевіча, сьведчыць пра тое, што людзі бяруць на сябе нейкую адказнасьць.
Навумчык: Я практычна ня бачу розьніцы паміж фармулёўкай “герой” і “арыентацыяй ў дзеяньнях”. У значнай ступені ўдзельнікі гэтага апытаньня былі людзі 40+, якія вучыліся яшчэ ў савецкіх школах, дзе паняцьце “герой” цалкам атаясамлівалася з “быць як”. Як Марат Казей, Юры Гагарын, было і такое – як Паўлік Марозаў. Мне цікава, ці заняў бы якое месца Паўлік Марозаў, калі б пашырылі межы апытаньня – не толькі з беларусі, але і, скажам, з постсавецкай прасторы.
Знаткевіч: У яго былі беларускія карані, дарэчы.
Навумчык: Ты мяне на абрадаваў. Тым ня менш, вынікі шмат пра што сьведчаць. Канешне, падаецца, што на першым месцы мусіў бы быць ня дзейны кіраўнік дзяржавы, а нейкая постаць, калі гаварыць непасрэдна пра гераізм, то, найперш, гэта Кастусь Каліноўскі. Можна назваць прыклады ўтваральнікаў БНР – Луцкевіча, Ластоўскага і гэтак далей. Але вось гэтыя імёны ўтваральнікаў першай ў стагодзьдзі незалежнай беларускай дзяржавы, я гляджу, не называюцца нідзе. Тлумачэньне гэтаму вельмі простае: таму што ў сучаснай школе беларускай, у ВНУ, па тэлебачаньні, па радыё пра сапраўдную гісторыю Беларусі, якая пачынаецца не з 1941-га году, а сягае ў стагодзьдзі, не гаворыцца нічога. Адсюль такі арэапаг асобаў, які ўзначальвае дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і камуністычны кіраўнік БССР Пётар Машэраў.