Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макаеў: Сустрэнемся на Кастрычніцкай плошчы а 12-й гадзіне


Алесь Макаеў
Алесь Макаеў

«Усё застаецца ў сіле, наш заклік да прадпрымальнікаў прыходзіць на плошчу і падтрымка людзей, якія таксама супроць указу. Ведаю, што нас падтрымалі таксама палітыкі Мікалай Статкевіч, Анатоль Лябедзька ды іншыя, прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў маюць намер прыехаць. Мы хочам, каб з намі лічыліся, каб да нас прыслухаліся па-сапраўднаму», — паведаміў раніцай 15 лютага Алесь Макаеў карэспандэнту Свабоды.

Прадпрымальнік быў дома і сказаў, што ў нядзелю вонкавага назіраньня за сабой не заўважыў, але не выключае нічога.

На 11 гадзінаў Алеся Макаева выклікаюць у гаспадарчы суд Менску паводле штрафу, але прадпрымальнік сказаў, што сёньня ў суд ня пойдзе, паколькі намераны сканцэнтравацца на акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG