Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратон «Люблю Беларусь» скончыўся сёньня ў Менску ФОТАГАЛЕРЭЯ


Маладафронтаўцы павіншавалі выбітных прадстаўнікоў нацыянальнай эліты са сьвятам любові.

Актывісты падаравалі Ўладзімеру Арлову, Нілу Гілевічу, Радзіму Гарэцкаму і Эрнсту Сабілу кветкавыя сувэніры ў выглядзе сэрцаў, а таксама толькі што выдадзены пераклад Новага Запавету, зроблены пастарам Антосем Бокунам з мовы арыгіналу.

Маратон «Люблю Беларусь» пачаўся 4 лютага і ахапіў дзесяць гарадоў, у якіх моладзевыя актывісты вывешвалі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі.

«На нашу думку, такія людзі, як Уладзімер Арлоў, радзім Гарэцкі, Ніл Гілевіч, Эрнст Сабіла — гэта тыя, на руплівым пасьвячэньні якіх і трымаецца справа беларушчыны, — сказала ў інтэрвію Свабодзе маладафронтаўка Хрысьціна Самойлава. — Таму мы вырашылі сёньня прызнацца ў любові да Беларусі гэтым людзям і падзякаваць ім за самаахвярнае служэньне нашай Бацькаўшчыне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG