Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Пуціна: Прамысловасьць Расеі стала працаваць сабе ў страту


Сяргей Глазьеў
Сяргей Глазьеў

Аб’ём закрэдытаванасьці расейскага прамысловага сэктару складае каля паловы ўсіх абаротных сродкаў прадпрыемстваў, заявіў на першым пасяджэньні часовай камісіі Рады Фэдэрацыі па маніторынгу эканамічнага разьвіцьця дарадца прэзыдэнта Расеі Сяргей Глазьеў.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН.

Паводле інфармацыі эканаміста, доля прыбытку, якую прадпрыемствы накіроўваюць на пагашэньне працэнтаў, ужо перавышае 100%. Такім чынам, прамысловы сэктар Расеі функцыянуе сабе ў страту, лічыць ён.

«Пра якія тэндэнцыі эканамічнага разьвіцьця пры гэтым кажа [кіраўнік мінэканамразьвіцьця] спадар Улюкаеў, я не разумею. Сытуацыя ідзе ўразнос», — заявіў сэнатарам дарадца прэзыдэнта, перадае расейская служба ВВС.

Ён дадаў, што пры рэнтабэльнасьці ў машынабудаваньні на ўзроўні 2% цяжка чакаць інвэстыцыяў у сэктар, паколькі грошы можна накіраваць на біржавыя спэкуляцыі, дзе рэнтабэльнасьць вышэй у шмат разоў.

«Чаму сёньня нашы дзяржбанкі не даюць крэдыты вытворчым прадпрыемствам? Таму што на валютным рынку 80% рэнтабэльнасьць. Валютныя спэкулянты вытрымаюць ключавую стаўку і ў 20%, і ў 30% гадавых», — сказаў на заканчэньне ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG