Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест Лукашэнкі і чыноўнікаў менскім школьнікам загадалі рабіць валянцінкі спартоўцам і тэлевядучым


БРСМ працягвае крэатывіць на тэму валянцінак. Цяпер школьнікам прапануюць прызнацца ў каханьні любімым спартоўцам, музыкам і тэлевядоўцам.

Некалькі дзён таму БРСМ заклікаў школьнікаў прызнацца ў каханьні да беларускіх чыноўнікаў і нават прыклаў сьпіс, каму пэрсанальна трэба адрасаваць валянцінкі.

​2 лютага намесьніца начальніка аддзелу выхаваўчай і ідэалягічнай працы камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Надзея Вялікая ў інтэрвію Свабодзе выказала зьдзіўленьне такім паведамленьнем: «Галоўнае — гэта адукацыйны працэс, якія валянцінкі?»

І вось новая ініцыятыва. У школы і гімназіі разасланы лісты з паведамленьнем, што з 12 па 14 лютага БРСМ праводзіць акцыю «За любімую Беларусь» і заклікае: «Калі ты малады душой і энэргічны, калі ў тваім сэрцы жыве любоў да родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, да роднага горада і пасёлка, да роднай краіны, калі ты верыш, што твая любоў і дабрыня патрэбныя людзям — будзь з намі, вазьмі ўдзел у акцыі «За любімую Беларусь». Валянцінкі могуць быць адрасаваныя «любімаму беларускаму музыку, спартоўцу, мастаку, навукоўцу, тэлевядоўцу і г.д.» Адрозна ад папярэдніх рэкамэдацый у гэтым лісьце прозьвішчаў каму пэрсанальна пажадана выказаць сваю любоў і павагу — няма.

Кожнай клясе загадана вырабіць па 3 валянцінкі. А самых актыўных абяцаюць узнагародзіць граматамі і каштоўнымі прызамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG