Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі праводзяць рэфэрэндум аб выплаце 2250 эўра кожнаму грамадзяніну штомесяц


Фэдэральны ўрад Швайцарыі пагадзіўся вынесьці на рэфэрэндум пытаньне аб безумоўным даходзе для ўсіх жыхароў краіны. Ён адбудзецца ў чэрвені.

Калі зьмяненьне заканадаўства будзе прынята, швайцарцы атрымаюць права на штомесячны даход у 2500 франкаў (2250 эўра) — незалежна ад таго, працуюць яны ці не. Дзецям будзе выплачвацца па 625 франкаў.

Як піша meduza.io, перавод усіх грамадзян на безумоўны даход абыйдзецца ў 208 млрд франкаў у год. 150 мільярдаў мяркуецца ўзяць з падаткаў, астатнія 55 мільярдаў — з фондаў сацыяльнага страхаваньня.

Ідэя безумоўнага даходу заключаецца ў тым, каб разарваць сувязь паміж занятасьцю і дабрабытам. Прыхільнікі гэтага падыходу лічаць, што большасьць жыхароў усё роўна працягне працаваць, толькі не на той працы, дзе больш плацяць, а на той, якая ім больш за ўсё пасуе. Акрамя таго, безумоўны даход дазволіць ашчадзіць на адміністраваньні шматлікіх датацый бедным — іх адменяць, а замест іх будуць плаціць фіксаваную суму.

Безумоўны даход у апошнія гады абмяркоўваецца ў некалькіх, як правіла, заможных краінах. Экспэрымент па выплаце безумоўнага даходу праходзіў у Германіі, а ў Фінляндыі падрабязны праект пераходу на безумоўны даход у 800 эўра будзе прадстаўлены ў 2016 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG