Паводзіны Расеі ўяўляюць праблему для ЗША і іх саюзьнікаў, заявіў старшыня аб’яднанага камітэту начальнікаў штатаў ЗША генэрал Джозэф Данфорд.
Адказваючы ў панядзелак на пытаньне аб новай расейскай стратэгіі нацыянальнай бясьпекі, у якой пашырэньне і ўмацаваньне НАТО трактуецца як пагроза Расеі, генэрал Данфорд адзначыў, што такая пазыцыя Масквы не мяняе яго ўяўленьняў пра пагрозу, якую ўяўляе сабой Расея. Па словах генэрала, ён робіць сваю выснову на падставе паводзінаў Масквы, зыходзячы з таго, якім арсэналам зброі — ядзернай і звычайнай — яна валодае, з таго, якую пагрозу яна ўяўляе саюзьнікам ЗША. Паводзіны Расеі ва Ўкраіне, у Крыме і Грузіі прымушаюць Вашынгтон сур’ёзна ставіцца да вайсковага патэнцыялу Масквы, заявіў Джозэф Данфорд.
Кіраўнік аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША паведаміў пра тое, што з часу ўступленьня на пасаду ў кастрычніку мінулага году ён двойчы размаўляў з начальнікам генэральнага штаба Расеі Валерыем Герасімавым і плянуе падтрымліваць сталы кантакт са сваім расейскім калегам.