Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікам ФСБ дазволілі страляць па натоўпе


Будынак ФСБ на Лубянцы
Будынак ФСБ на Лубянцы

Дзярждума Расеі прыняла папраўкі, якія дазваляюць супрацоўнікам ФСБ прымяняць зброю пры скапленьні людзей «у мэтах прадухіленьня тэракту, вызваленьня закладнікаў і супрацьстаяньня групавому ўзброенаму нападу».

Згодна з прынятымі папраўкамі, ФСБ таксама зможа здымаць адбіткі пальцаў у кожнага, хто перасякае межы Расеі, калі супрацоўнікі ведамства выявяць ў яго «прыкметы, якія паказваюць на магчымую схільнасьць грамадзяніна да тэрарыстычнай дзейнасьці». Пры гэтым у папраўках да законапраекту аб ФСБ не пазначана, якімі могуць быць гэтыя прыкметы.

Акрамя гэтага, вайскоўцам органаў Фэдэральнай службы бясьпекі дазваляецца ўжываць спэцсродкі «для спыненьня масавых беспарадкаў і блякаваньня руху груп асобаў, што зьдзяйсьняюць супрацьпраўныя дзеяньні».

Супрацоўнікі ФСБ таксама змогуць прымяняць сілу пры затрыманьні людзей, калі яны палічаць, што ім аказваецца супраціў.

Дэпутат Дзярждумы РФ ад фракцыі «Справядлівая Расея» Дзьмітрый Гудкоў, які галасаваў супраць прыняцьця гэтых паправак, заявіў, што яны «накіраваныя супраць грамадзян наагул і апазыцыі ў прыватнасьці». Паводле яго слоў, цяпер ніхто «не абаронены ён свавольства органаў — роўна так, як гэта ўжо здарылася са зьняволенымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG