У выніку авіяўдараў ў нядзелю 20 сьнежня ў выніку удараў, як мяркуецца, нанесеных расейскімі самалётамі па кантраляваным сырыйскімі паўстанцамі горадзе Ідліб на паўночным захадзе краіны, загінулі, па меншай меры, 36 чалавек.
Пра гэта паведамілі супрацоўнікі ратавальных службаў і маніторынгавая група.
«Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека» канстатуе, што большасьць загінулых – паўстанцы, якія ваююць супраць войскаў прэзыдэнта Башара Асада. Аднак, па паведамленьнях ратавальнікаў, шэсьць авіяўдараў былі нанесеныя па тэрыторыі гарадзкога рынку, будынкаў некаторых дзяржустаноў і жылога раёну.
У выніку абстрэлу Ідлібу больш за 150 чалавек атрымалі раненьні. Частка пацярпелых была дастаўленая на машынах хуткай дапамогі ў шпіталі Турцыі, паведамляе “Голас Амэрыкі”.
30 верасьня 2015 года Масква пачала ваенна-паветраную кампанію, наносячы ўдары нібыта па «тэрарыстычным арганізацыям», аднак Захад і паўстанцы, якія ваююць супраць Асада, падкрэсьліваюць, што ўдары наносяцца ў асноўным па пазыцыях сіл, якія выступаюць супраць прэзыдэнта Сырыі, а не па «Ісламскай дзяржаве».
Абстрэл Ідліба супаў з публікацыяй дакладу праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, у якой расейскія і сырыйскія войскі абвінавачваюцца ў «выключна частым выкарыстаньні касэтных бомбаў» ў Сырыі. За 5 гадоў грамадзянскай вайны ў Сырыі загінула больш за 200 тысяч чалавек.