Расейска-турэцкі навуковы цэнтар пры Ўсерасейскай бібліятэцы замежнай літаратуры ў Маскве паведаміў аб сваім закрыцьці. У яго звароце да чытачоў гаворыцца, што цэнтра ў бібліятэцы больш не існуе.
Курсы асманскай мовы спыняюцца, аказваць дапамогу асьпірантам і магістрантам мы таксама ня зможам, адзначаецца ў паведамленьні. Натуральна, усе плянаваныя круглыя сталы, лекцыі і канфэрэнцыі адмяняюцца, бібліятэчным фондам скарыстацца таксама больш ня ўдасца.
Пра прычыны закрыцьця цэнтра супрацоўнікам цэнтра невядома. Просьба па камэнтары зьвяртацца ў адміністрацыю Ўсерасейскай дзяржаўнай бібліятэкі замежнай літаратуры, гаворыцца ў заяве. Супрацоўнікі цэнтра выказваюць падзяку ўсім, хто падтрымліваў Цэнтар ўсе гэтыя гады.