Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч заклікае на новую акцыю — прапануе ісьці да будынкаў МУС і ЦВК


Дзяды-2015. Мікола Статкевіч
Дзяды-2015. Мікола Статкевіч

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010 Мікалай Статкевіч праанансаваў новую вулічную акцыю, якая будзе прымеркаваная да гадавіны рэфэрэндуму 1996 году.

Пра гэта палітык паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Статкевіч падкрэсьлівае, што па выніку рэфэрэндуму 1996 году Лукашэнка «надаў сабе дыктатарскія паўнамоцтвы, што можна трактаваць як канстытуцыйны пераварот».

«Перад рэфэрэндумам, каб аслабіць супраціў перавароту, быў пазбаўлены сваёй пасады міністар унутраных спраў Юры Захаранка, які заяўляў, што служыць найперш Закону. Ужо падчас рэфэрэндуму быў незаконна пазбаўлены пасады старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар. У 1999 годзе абодва яны былі выкрадзены і забіты па прамым загадзе дыктатара», — адзначае палітык.

«У чарговую гадавіну ўсталяваньня дыктатуры ў нашай краіне мы ўшануем памяць тых, хто ахвяраваў сваім жыцьцём дзеля свабоды Беларусі. Мы ня ведаем, дзе пахаваны Юры Захаранка і Віктар Ганчар. Таму мы прыйдзем да месцаў, дзе яны працавалі — да будынкаў МУС і ЦВК, каб запаліць каля іх зьнічы памяці аб забітых. Месца збору для пачатку цырымоніі — у 18.00 24 лістапада каля ГУМа. Запрашаю тых, хто здольны, далучыцца да нас», — піша Статкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG