Каля двухсот пратэстоўцаў, якія сабраліся сёньня ўвечары на Кастрычніцкай плошчы, падыходзяць да Чырвонага касьцёла.
Актывісты нясуць некалькіх расьцяжак і сьцягі. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь», «Байкот», «Лукашэнка — сыходзь», «Радзіма! Свабода! Далой Луку-урода» ды іншыя лёзунгі.
Дэманстранты ідуць па тратуары, не парушаюць правіла дарожнага руху.
Міліцыя не перашкаджае руху пратэстоўцаў.