Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі тэлеканал паказаў падробленае фота амбасадара ЗША на мітынгу апазыцыі


Адрэтушаванае фота, апублікаванае на сайце REN TV
Адрэтушаванае фота, апублікаванае на сайце REN TV

Расейскі тэлеканал REN TV праілюстраваў нататку аб нядзельным мітынгу ў Маскве змантажаваным фота амэрыканскага амбасадара ў Расеі. На ім Джон Тэфт нібыта выступае перад журналістамі 20 верасьня.

Выява Тэфта ў асяродзьдзі карэспандэнтаў была ўзятая зь лютаўскага здымка, зробленага падчас наведваньня паслом месца забойства Барыса Нямцова.

Амбасада ЗША ў Расеі паведаміла, што Тэфт правёў нядзелю дома:


Карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі публікаваць свае вэрсіі адфаташопленых малюнкаў з Тэфтам пад твітам амбасады і зыходным твітам REN TV.

Прадстаўнікі REN TV адмовіліся ад камэнтароў.

У матэрыяле на сайце тэлеканала сказана, што «ў сацсетках зьявіліся фотаздымкі дыплямата на гэтым мерапрыемстве», а крыніцай здымка ўказаны Twitter. Акрамя таго, указана, што «невядома, гэта рэальныя здымкі або банальны фотамантаж.»

У кэшы Google даступная таксама іншая вэрсія нататкі з сайту REN TV (дата і час публікацыі супадаюць). Яна моцна адрозьніваецца ад цяперашняга варыянту — у прыватнасьці, адсутнічаюць папярэджаньні аб магчымай падробцы фатаграфіі.

Дзьве вэрсіі матэрыялу: з кэша Google і з сайту REN TV
Дзьве вэрсіі матэрыялу: з кэша Google і з сайту REN TV


Мітынг «За зьмяняльнасьць улады» прайшоў у нядзелю, 20 верасьня, у маскоўскім Мар’іне. Паводле розных ацэнак, ён сабраў ад 4 да 10 тыс. удзельнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG