Аўстрыйскія ўлады кажуць, што толькі па выніках суботы ў краіну прыбылі як мінімум 10 тысяч мігрантаў, паведамляе ВВС.
Мігранты былі першапачаткова накіраваны ў Вугоршчыну ўладамі Харватыі, якія заявілі, што не могуць справіцца з наплывам 20 тысяч мігрантаў, што зь серады перасеклі яе мяжу. Вугоршчына ў сваю чаргу дастаўляе мігрантаў да мяжы з Аўстрыяй, пры гэтым вінавацячы Харватыю ў тым, што яна не рэгіструе на сваёй тэрыторыі мігрантаў.
Аднак некаторыя мігранты заявілі, што і ўлады Вугоршчыны іх таксама не рэгістравалі. У суботу аўстрыйская паліцыя паведаміла, што чакае прыбыцьця па меншай меры 10 тысяч чалавек.
Пазней кіраўнік Аўстрыйскага Чырвонага Крыжа Гары Фоцік паведаміў агенцтву APA, што ў краіну на працягу дня прыбытку ад 12 да 13 тысяч чалавек. Кіраўніца МУС Аўстрыі Ёхана Мікл-Ляйтнэр абвінаваціла суседнія краіны ў тым, што яны не выконваюць правілы Эўразьвязу. Яна таксама заявіла, што мігранты прыбываюць у краіну з Харватыі праз Славенію.